№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

“ПрайдзіСвет” зноў на паперы

18 кастрычніка 2010

“ПрайдзіСвет” зноў на паперы
У “мужчынскай” і “жаночай” версіях выкрадання Еўропы аматары папяровага чытва знойдуць вершаваныя пераклады з Сары Тысдэйл, Эдыт Сёдэргран, Эмі Лоўэл, а таксама творы Сакі і Шарля Бадлера.

Акрамя таго ў новым нумары “ЛітБела” – артыкул Сяргея Законнікава да юбілею Уладзіміра Караткевіча, паэтычныя падборкі Васіля Панкратава, Рагнеда Малахоўскага, Алеся Наўроцкага, Эдуарда Дубянецкага, проза Міколы Ільючыка, Уладзіміра Арлова, Сяргея Егарэйчыка, а таксама навіны з літаратурнага жыцця краіны і свету, агляд новы кніжных выданняў.

Спампаваць нумар можна па спасылцы ніжэй:

Ball_Manifest.pdf

Чытайце таксама

366