№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Вечарына Яна Райніса ў музеі Купалы

20 кастрычніка 2010

Вечарына Яна Райніса ў музеі Купалы
Імя Яна Райніса ўпісана залатымі літарамі ў гісторыю сусветнай літаратуры. Са шчырай удзячнасцю згадваюць Яна Райніса не толькі латышы, але і беларусы. Дэпутат Устаноўчага сходу Латвіі, дэпутат Сейма, міністр асветы — ён стаў абаронцам нацыянальных правоў беларусаў у Латвіі. Дзякуючы яго намаганням былі адкрыты беларускія школы, у тым ліку Беларуская гімназія ў Даўгаўпілсе, якая стала цэнтрам асветы латышскіх беларусаў. Удзел Райніса ў рабоце Акадэмічнай канферэнцыі па рэформе беларускага правапісу і азбукі, што праходзіла ў Мінску ў лістападзе 1926 г., зрабіў сяброўства латышскага паэта з беларусамі яшчэ больш сардэчным. Менавіта тады адбылося знаёмства двух геніяльных паэтаў Янкі Купалы і Яна Райніса. Веліч асобы Райніса не змяншаецца з бегам часу, памяць пра яго беларускаму народу надзвычай дарагая.

На вечар запрошаныя Сяргей Панізнік, Міхась Скобла, Вячаслаў Рагойша, Алег Чыркун. У мерапрыемстве прымуць удзел студэнты і выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.
паводле nn.by

Чытайце таксама

Выйшла дэтэктыўная кніга Роберта ван Гуліка пра Старажытны Кітай

У выдавецтве “Кнігазбор” выйшаў зборнік дэтэктыўных апавяданняў Роберта ван Гуліка “Следства вядзе суддзя Дзі”. Перакладчыца — Ганна Янкута. Кніга падрыхтаваная сумесна Саюзам беларускіх пісьменнікаў і…

іншыя навіны
288