№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Абвесцілі фіналістаў “НОСа”

8 лістапада 2010

Абвесцілі фіналістаў “НОСа”
З 19 твораў, уключаных у лонг-ліст, засталося дзевяць. У канцы студзеня 2011 пройдзе ток-шоў з выбарам і ўзнагароджаннем пераможцы, а таксама ўручэнне прызу глядацкіх сімпатый, які прысуджаецца па выніках галасавання на сайце прэміі. У чытацкім рэйтынгу пакуль перамагае «Сухановская тюрьма» Лідзіі Галаўковай.

Шорт-ліст літаратурнай прэміі «НОС»-2010:

  • Уладзімір Сарокін – «Метель»;
  • Віктар Пялевін – «t»;
  • Лідзія Галаўкова – «Сухановская тюрьма»;
  • Максім Осіпаў – «Грех жаловаться»;
  • Усевалад Бенігсэн – «Раяд»;
  • Павел Пеперштэйн – «Весна»;
  • Васіль Аўчанка – «Правый руль»;
  • Аляксей Іваноў – «Хребет России»;
  • Павел Нерлер (з удзелам М. Побаля і Д. Зубарава) – «Слово и "Дело" Осипа Мандельштама. Книга доносов, допросов и обвинительных заключений».


Пераможца атрымае грашовы прыз у памеры 700 тысяч расійскіх рублёў, кожны з фіналістаў – па 40 тысяч рублёў. Уладальніку прызу глядацкіх сімпатый дастанецца 200 тысяч рублёў.

Штогадовая літаратурная прэмія “НОС” заснаваная дабрачынным фондам Міхаіла Прохарава для выяўлення і падтрымкі новых трэндаў у сучаснай мастацкай слоўнасці на рускай мове. У журы прэміі сёлета ўваходзяць сацыёлаг Аляксей Левінсан (старшыня), літаратар Кірыл Кобрын, філолаг Марк Ліпавецкі, паэт Алена Фанайлава і журналіст Уладзіслаў Талстоў.
паводле openspace.ru

Чытайце таксама

288