№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

У ЗША ўручылі Нацыянальную кніжную прэмію

18 лістапада 2010

У ЗША ўручылі Нацыянальную кніжную прэмію
Перамога Гордан, якая не карыстаецца вялікай папулярнасцю сярод шырокай публікі, стала нечаканасцю для многіх. Да цырымоніі ўганаравання галоўнымі прэтэндэнтамі на ўзнагароду лічыліся Лаянэл Шрайвер (раман So Much for That) і Ніколь Краўс (Great House). Сама Гордан, каментуючы прысуджэнні ёй прэміі, таксама прызналася, што не чакала такога павароту падзей.

Найлепшым творам у намінацыі "Дакументальная літаратура" журы палічыла мемуары спявачкі і паэткі Пэці Сміт пра Нью-Ёрк 1960-х гадоў. Гаворачы пра свой поспех, Сміт расказала, што ў тыя гады, працуючы ў кніжнай краме, часам задумвалася, як гэта – атрымаць Нацыянальную кніжную прэмію. "Дзякую вам за тое, што дапамаглі мне высветліць гэта", – падзякавала журы пісьменніца.

Кэтрын Эрскін атрымала прэмію ў намінацыі "Літаратура для дзяцей" за раман Mockingbird. Тэрэнс Хейз са зборнікам вершаў Lighthead атрымаў узнагароду ў катэгорыі "Паэзія". Ганаровую прэмію за "ыыбітнае служэнне амерыканскай літаратурнай грамадзе" ўручылі Тому Вулфу, а таксама Джоан Ганзы Куні, адной са стваральніц Sesame Street ("Вуліцы Сезам").

Нацыянальная кніжная прэмія (National Book Award) – адна з самых прэстыжных літаратурных узнагародаў ЗША, разам з Пулітцэраўскай прэміяй. У 2010 годзе Нацыянальная кніжная прэмія была прысуджаная ў 61-ы раз. Лаўрэатам прэміі ўручаюць бронзавыя статуэткі і чэкі на 10 тысяч даляраў.
паводле lenta.ru

Чытайце таксама

Вынікі году па версіі Андрэя Хадановіча: перакладная паэзія

Апошнім часам пры канцы года зрабілася модным падводзіць вынікі. І літаратары не выключэнне. Складаецца ўражанне, што сёлета ў Беларусі заўважна актывізавалася паэтычнае жыццё.

Амерыканскія дажынкі ў кнігарні Логвінаў

Рэдактарка кніжнай серыі "Амерыканка" Марыя Мартысевіч і перакладчык Ігар Кулікоў запрашаюць 6 верасня ў кнігарню "Логвінаў" на прэзентацыю рамана Чарльза Букоўскі “Чытво” па-беларуску.

Абвешчаны кароткі спіс прэміі Арсенневай

У шорт-ліст прэміі імя Наталлі Арсенневай 2018 увайшлі дзевяць паэтычных кніг

Абвешчаны доўгі спіс прэміі Шэрмана

Сябры журы перакладчыцкай прэміі імя Карласа Шэрмана вызначылі 12 кніг, якія ўвайшлі ў доўгі спіс у 2018 годзе.

іншыя навіны
161