№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Нашчадкі Сэлінджэра дазволілі друкаваць працяг “Лаўца ў жыце”

13 студзеня 2011

Нашчадкі Сэлінджэра дазволілі друкаваць працяг “Лаўца ў жыце”
Сіквэл пад назвай “Праз 60 гадоў: ідучы жытам ” (60 Years Later: Coming Through the Rye) напісаў шведскі аўтар Фрэдрык Колтынгам (пад псеўданімам Джон Дэвід Каліфорнія). Па сюжэце пастарэлы Холдэн Колфілд збягае з дома састарэлых і выпраўляецца ў Нью-Ёрк. Адным з персанажаў рамана выступае сам Сэлінджэр.

Пра існаванне гэтай кнігі стала вядома ў траўні 2009 году. Неўзабаве пасля гэтага яна была апублікаваная ў Вялікабрытаніі і ў Швецыі, аднак ужо ў чэрвені 2009 году Сэлінджэр падаў у суд з намерам забараніць публікацыю сіквэла, які ён назваў "банальным і павярхоўным плагіятам". Суд прыпыніў публікацыю кнігі, але пасля смерці пісьменніка ў студзені 2010 году шведы працягнулі перамовы з яго нашчадкамі.

У выніку яны здолелі дасягнуць пагаднення, падрабязнасці якога не паведамляюцца. Вядома толькі, што шведскаму выдаўцу забаранілі згадваць у кнізе Холдэна Колфілда, раман "Лавец у жыце", а таксама прысвячаць кнігу Сэлінджэру. Па словах Колтынга, публікацыяй яго рамана ўжо зацікавіліся выдаўцы ў шасці краінах.

Як адзначае The Guardian, брытанскія крытыкі ў сваіх рэцэнзіях на раман сышліся ў меркаванні, што гэтая кніга ўяўляе сабой "фан-фікшн" і "бяскрыўднае глупства".
паводле lenta.ru

Чытайце таксама

518