№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Сёння ўручэнне прэміі часопіса "Дзеяслоў"

17 сакавіка 2011

Сёння ўручэнне прэміі часопіса
Уганараванне лаўрэатаў прэміі адбудзецца ў трох традыцыйных намінацыях: “Проза”, “Паэзія” і “Дэбют”. Таксама будзе ўручаная прэмія “За высокі творчы ўклад у сучасную беларускую літаратуру”, заснаваная летась, першым яе лаўрэатам стаў Віктар Казько.

Інтэрнэт-карыстальнікі мелі магчымасць аддаць свой голас за самых вартых, на іх думку, паэтаў і празаікаў у жж-суполцы часопіса “Дзеяслоў”. Лідэрамі “літаратурнай гонкі” сталі: ў намінацыі “Паэзія” – Віка Трэнас, Вольга Гапеева і Сяргей Прылуцкі; у “Прозе” – Паліна Качаткова, Анка Упала, Сяргей Календа, Павел Анціпаў і Юры Несцярэнка; у намінацыі “Дэбют” найбольш галасоў набралі Настасся Кухарэнка і Франак Вячорка.

Аднак рэдакцыя часопіса “Дзеяслоў” апошняе слова ў абранні найлепшых публікацый за мінулы год пакідае за сабой, а таму на цырымоніі ўручэння будуць сюрпрызы.

Акрамя лаўрэатаў “Залатога апострафа” падчас святочнай вечарыны сваімі новымі творамі, а таксама ўражаннямі і ўспамінамі пра шлях выдання да юбілейнага нумару падзеляцца Генадзь Бураўкін, Сяргей Законнікаў, Анатоль Вярцінскі, Уладзімір Арлоў і Леанід Дранько-Майсюк. Уганароўваць лаўрэатаў будуць Алесь Пашкевіч, Эдуард Акулін і Анатоль Івашчанка.

Правядзе вечарыну галоўны рэдактар “Дзяслова” Барыс Пятровіч.

Літаратурную частку імпрэзы дапоўніць музычная: гурт “Босае сонца” выканае свае старыя і новыя кампазіцыі.

Пачатак святочнай вечарыны: 18.00.

Адрас Музея гісторыі беларускай літаратуры: Мінск, вул.Багдановіча, 13.

Уваход вольны.
паводле lit-bel.org

Чытайце таксама

371