№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Кніжны баль у Амстэрдаме

18 сакавіка 2011

Кніжны баль у Амстэрдаме
Сёлета Кніжны баль упершыню будзе адбывацца без Хэры Мюліша, пастаяннага ўдзельніка мерапрыемства. Ён уваходзіў у так званую “вялікую тройку” нідэрландскай літаратуры (Groote Drie) разам з Герардам Рэве і Вілемам Фрэдэрыкам Хермансам, а пасля смерці апошніх нават пачаў гаварыць пра “вялікую адзінку”. Адна з самых важных падзеяў сёлетняга Кніжнага тыдня – прэзентацыя ў амстэрдамскім Гарадскім тэатры оды ў гонар “вялікай тройкі”. Шэраг пакладзеных на музыку вершаў у памяць трох пісьменнікаў выканалі спевакі Боб Фоска, Т’ерд Бомхаф і Элен тэн Даме.

Ганаровым госцем Кніжнага тыдня зрабіўся пісьменнік-іранец Кадэр Абдалах, які афіцыйна адкрыў урачыстасць. Маладыя пісьменнікі Эстэр Герытсэн, Эрнэст ван дэр Кваст, Гюстаў Пейк і Крысціян Вейтс выступілі з прамовамі ў гонар “вялікай тройкі”. Па словах удзельнікаў і журналістаў, “без Хэры Мюліша Кніжны баль ніколі ўжо не будзе такім, як раней”. Мюліш наведваў Кніжны баль больш за 50 гадоў.
паводле nu.nl

Чытайце таксама

343