№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

У інтэрнэце прэзентуюць старонку Чэслава Мілаша

25 сакавіка 2011

У інтэрнэце прэзентуюць старонку Чэслава Мілаша
У прэзентацыі возьмуць удзел беларускі паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч, перакладчыцы Марыя Пушкіна і Ганна Янкута, а таксама некалькі віртуальных гасцей: дырэктар Польскага Інстытута Пётр Казакевіч, перакладчык і літаратуразнаўца Лявон Баршчэўскі, пісьменнік і філосаф Ігар Бабкоў.

Удзельнікі прэзентацыі раскажуць, чаму юбілей Чэслава Мілаша так шырока святкуецца ў многіх краінах свету, як гэтую падзею адзначаюць беларускія пісьменнікі, перакладчыкі і іншыя культурныя дзеячы, анансуюць выданне чатырохтомніка беларускіх перакладаў паляка-набеліста і ўвогуле апавядуць пра тое, чаму Мілаш думае пра Беларусь, а Беларусь — пра Мілаша.

Беларуская інтэрнэт-старонка “Родная Еўропа” — год Чэслава Мілаша” ўтрымлівае шэраг матэрыялаў, прысвечаных асобе польскага пісьменніка: біяграфію, бібліяграфію (беларускіх, польскіх, рускіх і ангельскіх выданняў), асобныя паэтычныя і празаічныя творы, відэазапісы, а таксама актуальныя навіны пра імпрэзы, конкурсы і праекты, прысвечаныя Мілашу, што ладзяцца ва ўсіх кутках свету, у тым ліку ў Беларусі.

Чытайце таксама

381