№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Знойдзена 20 неапублікаваных апавяданняў Энтані Бёрджэса

18 траўня 2011

Знойдзена 20 неапублікаваных апавяданняў Энтані Бёрджэса
Аповеды, сцэнары не знятых фільмаў і п'есы, а таксама сотні музычных сачыненняў Бёрджэса былі сабраныя Міжнародным фондам Бёрджэса ў гэтым архіве з трох дамоў — у Лондане, Манака і Італіі, пасля смерці жонкі пісьменніка, якая памерла чатыры гады таму. Сам Бёрджэс памёр у 1993 годзе.

Па словах прадстаўнікоў кіраўніцтва фонду, даследнікі па меры разбору папер увесь час робяць цікавыя знаходкі. Нядзіўна, з улікам таго, што архіў складаецца з 50 тысяч кніг, 20 тысяч фатаграфій, сімфоній, вершаў… Сярод сцэнароў — гісторыі пра жыццё Атылы, Фройда, Мікеланджэла, п'еса пра Гары Гудзіні і г.д. “У свой час, асабліва ў пачатку сваёй кар'еры, Бёрджэс пісаў шмат апавяданняў, якія адкладаў убок і пазней забываў пра іх, — растлумачылі ў фондзе. — Яны ніколі не публікаваліся. Між тым, гэта выдатныя тэксты, яркія і пацешныя, і па іх можна прасачыць эвалюцыю пісьменніка”.

Бёрджэс апублікаваў 33 раманы, вядомы ён і як крытык, кампазітар, сцэнарыст. “Часам у нас складаецца ўражанне, што ён наогул не спаў”, — кажуць даследчыкі, здзіўленыя аб'ёмам яго архіваў.

Дарэчы, налета спаўняецца 50 гадоў з дня выхаду ў свет самага знакамітага рамана пісьменніка — “Механічны апельсін”.
паводле novostiliteratury.ru

Чытайце таксама

350