№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Выйшаў зборнік шведскай паэткі Катарыны Фростэнсан

31 траўня 2011

Выйшаў зборнік шведскай паэткі Катарыны Фростэнсан
На беларускую мову паэзію аўтаркі перастварыў Дзмітры Плакс, які таксама аздобіў кнігу сваімі фотаздымкамі.

У кнігу Катарыны Фростэнсан уключаныя вершы, напісаныя ў 80-х і 90-х гадах мінулага стагоддзя.

З прадмовы перакладчыка Дзмітрыя Плакса:

“Напружаны, насычаны, сканцэнтраваны тэкст, які патрабуе ад чытача поўнае ўвагі, глыбокіх ведаў, шырыні далягляду, тонкасці слыху. Пры гэтым – чыстыя маляўнічыя карціны, моцныя пачуцці, выразны сексуальны падтэкст.

Насамрэч, перакласці такую паэзію немагчыма. Але спакуса для перакладчыка тут вельмі вялікая, і я патраціў шмат часу на тое, каб выбраць патрэбнае слова, паспрабаваць пакінуць, хаця б дзе-нідзе, цудоўную шматсэнсоўнасць, выкрыць за гравійным пылам баразну вужакі і бляск карабельнага срэбра...”

Пра аўтарку:

Катарына Фростэнсан – паэтэса і драматург, сябра Шведскай Акадэміі. Нарадзілася ў 1953 годзе ў Стакгольме. Жыве і працуе ў Стакгольме.
паводле lit-bel.org

Чытайце таксама

639