№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Муміяда: кніга трэцяя

26 жніўня 2011

Муміяда: кніга трэцяя
Нагадаем, што Зміцер Колас ужо выдаў дзве муміаповесці: “Маленькія тролі і вялікая паводка” (пераклад Насты Лабады) і “Камета над далінай мумітроляў” (пераклад Алесі Башарымавай і Насты Лабады). Чытачы, што цярпліва (ці нецярпліва) чакалі працягу прыгодаў мумісям’і і яе сяброў, нарэшце змогуць радавацца і сплятаць хвасты бантам. Кніга ў хуткім часе мусіць паступіць у продаж праз сетку кніжных крамаў “Белкнігі”.

Кароткі агляд

Жудасная і чароўная знаходка Сніфа — чорны цыліндр Чарадзея — робіць лета ў Мумідоле неверагодна дзівосным, захапляльным і небяспечным. Тое, што паляжыць нейкі час у цыліндры, ператворыцца ў… ніколі нельга ведаць загадзя, у што! Хто ведае, чым зрабіліся яечныя шкарлупінкі, кінутыя на дно капелюша? У каго ператварыўся Мумітроль, які схаваўся пад капелюшом, і мурашыны леў, ягога завабілі туды падманам?.. Пра гэта юны чытач зможа даведацца з кнігі — разам з тым, як правільна лавіць мамлюкоў, што можна знайсці на незаселеным востраве, чаму варта асцерагацца хаціфнатаў, чаго шукае халодная і страшная Морра, а чаго — самотны і няшчасны Чарадзей.

Магчыма, нехта з чытачоў нават засвоіць дзіўнаватую мову тофслаў ды віфслаў — прынамсі, “ПрайдзіСвет” спадзяецца на гэта. Пакуль няма ніводнага мастацкага перакладу з гэтай мовы.
паводле ул.інф.

Чытайце таксама

Сэкс, джаз і алкаголь: выйшаў даведнік па Вільні шалёных 70-х

Пасля цяжкай працяглай працы выйшаў з друку першы беларускі пераклад славутага рамана "Віленскі покер" Рычарда Гавяліса. Антысавецкі дэтэктыў, эратычны трылер і разам з тым даведнік па аўтэнтычнай Вільні,…

Выйшла дэтэктыўная кніга Роберта ван Гуліка пра Старажытны Кітай

У выдавецтве “Кнігазбор” выйшаў зборнік дэтэктыўных апавяданняў Роберта ван Гуліка “Следства вядзе суддзя Дзі”. Перакладчыца — Ганна Янкута. Кніга падрыхтаваная сумесна Саюзам беларускіх пісьменнікаў і…

Вера Бурлак стала сёлетняй лаўрэаткай прэміі Шэрмана

Прэмія імя Карласа Шэрмана была ўручана Веры Бурлак за паспяховы сінтэз перакладчыцкіх тэхнік пры пераўвасабленні мастацкага ўніверсуму Льюіса Кэрала ў перакладзе кнігі «Скрозь Люстэрка і што ўбачыла там…

Прэмію Шэрмана ўручаць 25 кастрычніка

Сёлета на прэмію Шэрмана намінаваліся 32 кнігі, перакладзеныя з 15 моваў.

іншыя навіны
388