№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Шэкспіраўскі фестываль у Брытаніі

11 верасня 2011

Шэкспіраўскі фестываль у Брытаніі
Галоўным месцам правядзення фестывалю стане Стратфард-на-Эйване — родны горад драматурга, а таксама адноўлены ў 1997 годзе лонданскі тэатр “Шэкспіраўскі глобус”, дзе ў пачатку XVII стагоддзя працаваў Шэкспір. Дарэчы, менавіта ў адноўленым “Глобусе” адбудзецца міжнародны тэатральны марафон, у межах якога 37 тэатральных труп з усяго свету ў найбліжэйшыя два тыдні сыграюць п'есы Шэкспіра на 37 мовах. Галоўная выстава фестывалю — “Шэкспір: сусветная пастаноўка” — экспануецца ў Брытанскім музеі. Дзякуючы ёй наведнікі змогуць ўявіць Англію часоў паэта.

Шэкспіраўскі фестываль з'яўляецца часткай Лонданскага, які, у сваю чаргу, стане кульмінацыяй Культурнай алімпіяды ў Вялікабрытаніі, на якую летам 2012-га з'едуцца творцы з усяго свету.

З падрабязнай праграмай можна пазнаёміцца на сайце фестывалю.
паводле litakcent.com

Чытайце таксама

289