№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

У Маскве назвалі фіналістаў “Рускага Букера”

7 кастрычніка 2009

У Маскве назвалі фіналістаў “Рускага Букера”

    Алена Кацішонак –“Жылі-былі дзед і баба” (Жили-были старик со старухой),

    Раман Сенчын – “Елтышавы” (Елтышевы),

    Аляксандр Церахаў – “Каменны мост” (Каменный мост),

    Барыс Хазанаў – “Учарашняя вечнасць” (Вчерашняя вечность),

    Алена Чыжова – “Час жанчын” (Время женщин),

    Леанід Юзэфовіч – “Журавы і карлікі” (Журавли и карлики).


Як адзначыў старшыня журы Сяргей Гандлеўскі, выбраць шасцярых фіналістаў было даволі складана, бо лідэра як такога няма. “Асабіста ў маім папярэднім спісе было 11 імёнаў. У маіх калегаў прыкладна столькі ж. Але паводле статуту конкурса кароткі спіс павінен утрымліваць толькі шэсць чалавек, таму журы, як кажуць, рэзала па жывому”, – зазначыў ён.

Цяпер журы неабходна будзе выбраць лаўрэата з шасці фіналістаў. Яго імя агучаць 3 снежня.

Пераможца атрымае грашовую ўзнагароду ў памеры 500 тысячаў рублёў, астатнія фіналісты – па 50 тысячаў. Пры гэтым прэмія Букер вызваленая ад падатковага цяжару.

“Рускі Букер” – першая недзяржаўная літаратурная прэмія Расіі з 1917 году, была заснаваная ў 1991. Першае ўручэнне прэміі прайшло ў 1992 годзе, з таго часу ўручаецца штогод.
паводле rian.ru

Чытайце таксама

383