№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Нобелеўскую прэмію па літаратуры атрымала Герта Мюлер

8 кастрычніка 2009

Нобелеўскую прэмію па літаратуры атрымала Герта Мюлер
56-гадовая Герта Мюлер нарадзілася ў Румыніі, адкуль эмігравала ў Германію ў 1987 годзе. Яе бацькі належалі да нямецкамоўнай меншасці Румыніі. Дэбютавала ў 1982 годзе зборнікам апавяданняў "Нізіны" (Niederungen), які ў Румыніі падпаў пад цэнзуру і цалкам быў выдадзены ў Германіі праз два гады.

Жыве ў Берліне. Уладальніца прэстыжных нямецкіх літаратурных прэміяў (прэмія імя Генрыха Кляйста, імя Франца Кафкі і інш.)

Піша па-нямецку, некаторыя творы перакладзеныя на ангельскую, французскую, гішпанскую мовы ("Пашпарт", "Зямля Зялёных Сліваў" і інш.). Многія яе творы прысвечаныя жыццю Румыніі за часамі кіравання Нікалае Чаўшэску.

Уручэнне прэміі адбудзецца 10 снежня ў Стакгольме. Пераможца атрымае 10 мільёнаў шведскіх кронаў (прыкладна 1,4 млн даляраў).

Герта Мюлер – 12-я жанчына-лаўрэат Нобелеўскай прэміі.
паводле ajc.com

Чытайце таксама

423