№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

“Бярозка” будзе дадаткам да “Маладосці”

14 кастрычніка 2011

“Бярозка” будзе дадаткам да “Маладосці”
За часамі перабудовы, пры канцы 1980-х, калі рэдактарам часопіса быў Вячаслаў Адамчык, наклад “Бярозкі” дасягнуў 50 тысяч асобнікаў. У 2004 годзе ўжо рабіліся спробы закрыць “Бярозку”, але ТБМ, грамадскія актывісты ўзнялі тады сур’ёзную хвалю ў абарону дзіцячага часопіса і адстаялі яго.

Сёлета ў верасні выйшаў юбілейны, тысячны нумар “Бярозкі”, а летась часопіс адзначаў сваё 85-годдзе. Цяпер жа “Бярозку” зробяць дадаткам да “Маладосці”. Выканаўца абавязкаў галоўнага рэдактара часопіса “Бярозка” Рагнед Малахоўскі кажа:

“Тлумачаць крызісам, але хто яго ведае, што там насамрэч… Пакуль я рыхтую тры апошнія нумары. Мяркую, гэта ўсё праз тое, што холдынг, агульны кацёл. Грошы, калі яны ёсць, дзеляцца паміж тымі, каму трэба. Не ведаю, што будзе з “Бярозкай” далей, але калі яна не захавае сваёй вокладкі, гэта будзе ўжо бяда… Мінулы нумар быў тысячны, юбілейны, гэта ўжо вялікая гісторыя. Вядомыя людзі працавалі і публікаваліся. Нягледзячы на ўсю “савецкасць”, “Бярозка” была сапраўды цікавая”.

Васіль Зуёнак пачынаў менавіта з дзіцячых выданняў, а шэсць гадоў — з 1972 да 1978 — быў галоўным рэдактарам “Бярозкі”. Паэт згадвае:

”Каго ні вазьмі з вядомых літаратараў, яны ўсе прайшлі праз гэтае выданне са сваімі лістамі, з далёкіх глухіх куточкаў дасылалі свае першыя творы. Я почыркі ўсіх памятаю і цяпер. Я кожны дзень дзясяткі адказаў даваў на іх лісты, на іх вершы, якія яны дасылалі”.

Намесніца галоўнага рэдактара холдынгу “Літаратура і мастацтва”, якая назвалася Наталляй Ільінічнай, пацвердзіла, што “Бярозка” стане дадаткам да “Маладосці”:

“Так і будзе. Звязана гэта з маленькай падпіскай на “Бярозку” — наклад у яе невялікі. Яна не знікне і стане не тое што дадаткам — два часопісы будуць выходзіць пад адной вокладкай. То бок застанецца пасведчанне аб рэгістрацыі. Кожны месяц у часопісе “Маладосць” будзе тая ж самая колькасць старонак. Аўтары нават пераклікаюцца — у “Маладосці” і “Бярозцы”. Таму, я думаю, мы тут не парушаем нейкіх этычных нормаў”.

Колішні галоўны рэдактар «Бярозкі» Васіль Зуёнак так не лічыць. Калі не будзе ўласнага твару, сваёй вокладкі ў “Бярозкі”, яна проста засохне.

Пры канцы верасня было прынятае рашэнне дзіцячую беларускамоўную газету “Раніца” зрабіць дадаткам да газеты “Переходный возраст”, цяпер такі самы лёс напаткае і “Бярозку”.
паводле svaboda.org

Чытайце таксама

Вера Бурлак стала сёлетняй лаўрэаткай прэміі Шэрмана

Прэмія імя Карласа Шэрмана была ўручана Веры Бурлак за паспяховы сінтэз перакладчыцкіх тэхнік пры пераўвасабленні мастацкага ўніверсуму Льюіса Кэрала ў перакладзе кнігі «Скрозь Люстэрка і што ўбачыла там…

Выйшла дэтэктыўная кніга Роберта ван Гуліка пра Старажытны Кітай

У выдавецтве “Кнігазбор” выйшаў зборнік дэтэктыўных апавяданняў Роберта ван Гуліка “Следства вядзе суддзя Дзі”. Перакладчыца — Ганна Янкута. Кніга падрыхтаваная сумесна Саюзам беларускіх пісьменнікаў і…

іншыя навіны
566