№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Рэдкі рукапіс Шарлоты Бронтэ прададуць на аўкцыёне

8 лістапада 2011

Рэдкі рукапіс Шарлоты Бронтэ прададуць на аўкцыёне
Арыгінальны рукапіс “Часопісаў “Маладых людзей” доўгі час захоўваўся ў прыватнай калекцыі і быў недаступны даследчыкам, хоць яны і ведалі пра яго існаванне са спісу ўласных твораў, складзенага самой Бронтэ. Агулам пісьменніца напісала шэсць “часопісаў”. У другім выпуску, апроч іншага, ёсць 19-старонкавая п'еса, у апісанні інтэр'ераў і персанажаў якой даследчыкі бачаць вытокі матываў “Джэн Эйр”.

Рукапіс знайшлі выпадкова, калі яго цяперашнія ўладальнікі (пасля смерці Шарлоты Бронтэ ў 1855 годзе ён прайшоў шляхам прыватных перапродажаў праз многія рукі) прапанавалі яго прадстаўнікам аўкцыёну Sotheby's, якія адразу ж усвядомілі важнасць знаходкі. Рукапіс пойдзе з малатка 15 снежня — за яго спадзяюцца атрымаць каля 300 тысяч фунтаў стэрлінгаў (каля 450 тысяч даляраў). Літаратуразнаўцы адзначаюць каштоўнасць “часопісаў” як першай праявы творчай натуры Шарлоты Бронтэ і, паводле словаў прадстаўніка Sotheby's Гэбрыэла Хітана, “унікальную і інтымную магчымасць зразумець адну з найвялікшых літаратурных постацяў усіх часоў”.
паводле znaki.fm

Чытайце таксама

Сэкс, джаз і алкаголь: выйшаў даведнік па Вільні шалёных 70-х

Пасля цяжкай працяглай працы выйшаў з друку першы беларускі пераклад славутага рамана "Віленскі покер" Рычарда Гавяліса. Антысавецкі дэтэктыў, эратычны трылер і разам з тым даведнік па аўтэнтычнай Вільні,…

Кніжная серыя "Амерыканка" шукае чытачоў праз краўдфандынг: Кізі, Паланюк, Букоўскі і Этвуд па-беларуску

Падчас краўдфандынг-кампаніі “Лета з “Амерыканкай” на платформе ulej.by, перакладчыкі і выдаўцы спадзяюцца сабраць 30 тысячаў беларускіх рублёў на выпуск чатырох пілотных кніг серыі. У малым, кішэнным…

Нобелеўскую прэмію па літаратуры атрымаў Кадзуа Ісігура

Сёлета лаўрэатам Нобелеўскай прэміі ў галіне літаратуры стаў Кадзуа Ісігура.

Трэці "Холмс" па-беларуску: з чаго ўсё пачалося

У выдавецтве “Янушкевіч” выйшла трэцяя кніга з серыі пра Шэрлака Холмса. У ёй пад адной вокладкай змешчаныя дзве аповесці Артура Конана Дойла — “Эцюд у пунсовым” і твор, які даў кнізе назву — “Знак чатырох”.…

іншыя навіны
99