№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

У Оксфардзе ўпершыню выставілі на агляд рукапіс “Уладара мух”

9 лістапада 2011

У Оксфардзе ўпершыню выставілі на агляд рукапіс “Уладара мух”
Ўільям Голдынг нарадзіўся стагоддзе таму — 19 верасня 1911; яго першы і самы знакаміты раман, у аснове якога ляжыць ідэя прыроднай чалавечай жорсткасці, быў напісаны ў 1952 годзе і ўпершыню апублікаваны ў 1954-м (гэтаму папярэднічаў цэлы шэраг адмоваў з боку розных выдавецтваў, пакуль “Уладара мух” нарэшце не прынялі ў Faber&Faber).

Да 5 лістапада гэтага году рукапіс рамана ніколі не дэманстраваўся публічна, і нарэшце гэта адбылося ў Оксфардзе. Разам з рукапісам у лік экспанатаў юбілейнай выставы ўвайшлі фотаздымкі з архіва Голдынга, першыя выданні раманаў, медаль нобелеўскага лаўрэата (якім Голдынг стаў у 1983 годзе) і інш. Паводле словаў Джудзі Карвер (Голдынг), дачкі пісьменніка, знаёмства з рукапісам павіннае нагадаць прыхільнікам “Уладара мух” пра тое, “які складаны працэс стаіць за кожнай напісанай кнігай”. Таксама яна адзначыла, што рукапіс толькі ў нязначных дэталях адрозніваецца ад апублікаванага варыянту — мяркуючы па ўсім, некаторыя фінальныя праўкі зрабіў сам Голдынг, выдаўцы ж ніякіх выпраўленняў у раман не ўносілі.

Нагадаем, што сёлета ў сувязі з юбілеем Джудзі Голдынг апублікавала ўспаміны пра свайго бацьку, якія ў пэўнай ступені можна назваць скандальнымі — мяркуючы па іх, у жыцці стваральнік “Уладара мух” і “Шпіля” быў даволі абмежаваным, эгаістычным і часам жорсткім чалавекам. Так ці інакш, дачка пісьменніка ўзяла актыўны ўдзел у падрыхтоўцы выставы яго памяці і хоча звярнуць увагу людзей у першую чаргу на развіццё Ўільяма Голдынга як пісьменніка — чаму, несумненна, мае паспрыяць знаёмства з рукапісам яго magnum opus.
паводле znaki.fm

Чытайце таксама

387