№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Умбэрта Эка не ведае, ці працягне пісаць

22 лістапада 2011

Умбэрта Эка не ведае, ці працягне пісаць
“Кожны раз, калі я пішу раман, то прынамсі два наступныя гады я ўпэўнены, што ён апошні. Таму што раман як дзіця: вы павінныя клапаціцца пра яго, ён пачынае хадзіць, а потым гаварыць. Праз два месяцы мне стукне восемдзесят. Напэўна, я больш не буду пісаць новых раманаў, і чалавецтва нарэшце, адчуе сябе ў бяспецы”, — заявіў Эка у інтэрв'ю The Paris Review.

Шосты і апошні на сённяшні дзень раман Умбэрта Эка выйшаў 29 кастрычніка 2010 у Італіі. Выдавецтва Bompiani выпусціла 500-старонкавы фаліянт гіганцкім для Італіі накладам 200 тысяч асобнікаў. Цяпер ужо прададзена некалькі мільёнаў асобнікаў кнігі, яна трымаецца на першым месцы ў рэйтынгах Італіі, Гішпаніі, Бразіліі, Мексікі і іншых краін.

Галоўны герой рамана, мізантроп і фальсіфікатар Сімонэ Сіманіні аднолькава ненавідзіць усе нацыянальнасці, расы і рэлігіі і супрацоўнічае са спецслужбамі паловы еўрапейскіх краін.

Ён вырабляе мноства фальшывых кніг, найбольш вядомай з якіх робяцца рэальныя “Пратаколы сіёнскіх мудрацоў”, плагіят малавядомага памфлета сярэдзіны XIX стагоддзя, скіраванага супраць Напалеона III пад назвай “Дыялог у пекле паміж Мантэск'ё і Мак’явэлі”.

Сам Эка у інтэрв'ю параўнаў дзейнасць Сіманіні з праектам WikiLeaks, які, аднак, набыў вядомасць пасля выхаду кнігі.

Сярод герояў рамана — мноства гістарычных асобаў, у тым ліку Зігмунд Фройд, Эжэн Сю і нават Леа Таксіль. Пражскія могілкі — месца, дзе пахаваны легендарны стваральнік Голема, рабін бэн Бецалель.

У верасні гэтага году Умбэрта Эка быў у ліку прэтэндэнтаў на атрыманне Нобелеўскай прэміі па літаратуры.
паводле openspace.ru

Чытайце таксама

312