№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Прэзентацыя фільма пра Уладзіміра Караткевіча

22 лістапада 2011

Прэзентацыя фільма пра Уладзіміра Караткевіча
Фільм расказвае пра пакаленне, якое выгадавалася пад уплывам твораў Караткевіча. У цэнтры ўвагі аўтараў — канфлікт паміж вобразам Беларусі, створанай Караткевічам, і Беларуссю, у якой мы жывем цяпер. Сярод іншых у стужцы: Антось Рудак, Андрэй Хадановіч, Андрэй Мельнікаў, Рыгор Барадулін, Алесь Марачкін, Валянцін Акудовіч, Алесь Камоцкі, Васіль Сёмуха, Генік Лойка, Адам Мальдзіс, Святлана Курс, Вітаўт Мартыненка, Кася Камоцкая.

У імпрэзе акрамя здымачнай групы возьме ўдзел Алесь Камоцкі.

Імпрэза адбудзецца ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”

Чытайце таксама

488