№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Абвешчаны аўтар найлепшага фінскага твора за 2011 год

6 снежня 2011

Абвешчаны аўтар найлепшага фінскага твора за 2011 год
Вынікі прэміі былі абвешчаныя 1 снежня. У шорт-ліст уваходзіла шэсць аўтараў.

У рамане “Купэ № 6” апісваецца падарожжа на цягніку праз Расію. Галоўная гераіня едзе з Масквы ў Сібір у адным купэ з забойцам, які расказвае ёй жудасныя гісторыі са свайго жыцця.

Розу Ліксам, чыя пісьменніцкая кар’ера пачалася ў 1985 годзе, называюць майстрам гіпербалізацыі. Яна аўтарка раманаў, апавяданняў, п’есаў і твораў для дзяцей. Таксама пісьменніца малюе коміксы. Яе кнігі перакладзеныя на 16 моваў свету.
паводле booksfromfinland.fi

Чытайце таксама

221