№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Абвешчаны доўгі спіс літаратурнай прэміі Гедройца

13 студзеня 2012

Абвешчаны доўгі спіс літаратурнай прэміі Гедройца
1. Уладзіслаў Ахроменка “Тэорыя змовы” (Мінск, “Логвінаў”);

2. Альгерд Бахарэвіч “Малая медычная энцыклапедыя Бахарэвіча” (Радыё Свабодная Еўропа / Радыё Свабода, серыя “Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагоддзе”);

3. Лявон Вольскі “Міларусь” (Мінск: “Медыял”, серыя “Кнігарня пісьменніка”);

4. Віктар Карамазаў “Мастак і парабкі” (Мінск, “Медысонт”);

5. Павал Касцюкевіч “Зборная Беларусі па негалоўных відах спорту” (Мінск, “Логвінаў”);

6. Артур Клінаў “Шалом: ваенны раман” (Мінск, “Логвінаў”, серыя “Кнігарня “Нашай Нівы”);

7. Аляксандр Лукашук “След матылька. Освальд у Мінску” (Радыё Свабодная Еўропа / Радыё Свабода, серыя “Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагоддзе”);

8. Ян Максімюк “Словы ў голым полі” (Мінск, “Логвінаў”, серыя “Галерэя “Б”);

9. Віктар Марціновіч “Сцюдзёны вырай” (электроннае выданне, 34mag.net);

10. Ала Сямёнава “У святой краіне выгнання” (Мінск, “Кнігазбор”, серыя “Кнігарня пісьменніка”);

11. Андрэй Федарэнка “Мяжа” (Мінск, “Літаратура і мастацтва”, серыя “Лімаўскі фальварак”);

12. Макс Шчур “Ліст, знойдзены на папялішчы” (Познань, “Белы крумкач”).

Кароткі спіс намінантаў на прэмію (6 пазіцыяў) будзе абвешчаны ў пачатку лютага.

Абвяшчэнне і ўшанаванне пераможцы(-аў) адбудзецца 3 сакавіка 2012, у Міжнародны дзень пісьменніка. Сярод узнагародаў — магчымасць выдаць кнігу ў Польшчы, літаратурныя стыпендыі і запрашэнні ў еўрапейскія дамы творчасці.

Арганізатарамі прэміі выступаюць амбасада Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь, Польскі Інстытут у Мінску, Беларускі ПЭН-Цэнтр і Саюз беларускіх пісьменнікаў.

Пераможца атрымае грашовую ўзнагароду, спонсар якой — ЗАТ “Сомбелбанк”.

Мэты прэміі:

• ушанаваць памяць Ежы Гедройца (Jerzy Gedroyc, 1906—2000), публіцыста, палітыка, заснавальніка і рэдактара парыжскага грамадска-палітычнага часопіса «Kultura» на польскай мове. Ежы Гедройц нарадзіўся ў 1906 годзе ў Мінску і ў сваёй культурнай дзейнасці быў паслядоўным прыхільнікам добрасуседскіх зносінаў паміж Польшчай і Беларуссю, Літвой, Украінай;

• паспрыяць паглыбленню польска-беларускіх стасункаў у галіне культуры;

• папулярызаваць сучасную беларускую літаратуру ў Беларусі і Польшчы;

• падтрымаць актуальных беларускіх пісьменнікаў, паспрыяць выхаду іх творчасці на міжнародны ўзровень.

Журы прэміі:

Барыс Пятровіч, Андрэй Хадановіч, Уладзімір Арлоў, Валянцін Акудовіч, Людміла Рублеўская, Маргарыта Аляшкевіч, Адам Паморскі, Пётр Казакевіч, Лешак Шарэпка (ганаровы старшыня журы).

Сакратарка прэміі — Марыя Мартысевіч. Кантакты: (017)2881461 (з 9:00 да 16:00 у будні).
паводле lit-bel.org/

Чытайце таксама

Вера Бурлак стала сёлетняй лаўрэаткай прэміі Шэрмана

Прэмія імя Карласа Шэрмана была ўручана Веры Бурлак за паспяховы сінтэз перакладчыцкіх тэхнік пры пераўвасабленні мастацкага ўніверсуму Льюіса Кэрала ў перакладзе кнігі «Скрозь Люстэрка і што ўбачыла там…

Выйшла дэтэктыўная кніга Роберта ван Гуліка пра Старажытны Кітай

У выдавецтве “Кнігазбор” выйшаў зборнік дэтэктыўных апавяданняў Роберта ван Гуліка “Следства вядзе суддзя Дзі”. Перакладчыца — Ганна Янкута. Кніга падрыхтаваная сумесна Саюзам беларускіх пісьменнікаў і…

іншыя навіны
257