№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

СБП абвяшчае конкурс маладых пісьменнікаў “Экслібрыс”

19 студзеня 2012

СБП абвяшчае конкурс маладых пісьменнікаў “Экслібрыс”
Гэты год выдаўся надзіва багатым на юбілеі класікаў беларускай літаратуры: у 2012-м споўніцца 200 гадоў з дня нараджэння Паўлюка Багрыма, 130 — Якуба Коласа і Янкі Купалы, 125 — Алеся Гаруна і Цішкі Гартнага, 100 — Максіма Танка, 95 — Янкі Брыля, 75 — Міхася Стральцова... Славутым юбілярам Саюз беларускіх пісьменнікаў і прысвячае гэты конкурс.

Да ўдзелу ў літаратурным спаборніцтве прымаюцца:

• Празаічныя творы
• Паэзія
• Драматургія
• Літаратурная крытыка
• Пераклады мастацкіх тэкстаў на беларускую мову
• Пераклады твораў беларускіх пісьменнікаў на рускую мову


Узяць удзел у конкурсе могуць пісьменнікі, літаратурныя крытыкі і перакладчыкі, не старэйшыя за 35 гадоў.

Тэксты на конкурс можна дасылаць да 1 траўня на адрас sbp@lit-bel.org, абавязкова (!) пазначыўшы тэмай ліста “Экслібрыс”. У лісце мусіць быць інфармацыя пра імя, прозвішча, дату нараджэння ўдзельнікаў, іх кантактныя нумары тэлефонаў і e-mail.

У журы конкурсу “Экслібрыс” увайшлі:

Эдуард Акулін, Ірына Багдановіч, Аксана Данільчык, Віктар Жыбуль, Алесь Пашкевіч, Барыс Пятровіч, Людміла Рублеўская, Міхась Скобла, Андрэй Хадановіч.

Па выніках конкурсу будзе праведзеная вечарына ўзнагароджання пераможцаў. Творы фіналістаў будуць надрукаваныя ў часопісе “Дзеяслоў” і газеце “Літаратурная Беларусь”, іх аўтары атрымаюць магчымасць наведаць літаратурныя майстар-класы, якія правядуць вядомыя беларускія пісьменнікі. Па сканчэнні конкурсу пры СБП пачне працаваць Школа маладых літаратараў.
паводле lit-bel.org

Чытайце таксама

Вера Бурлак стала сёлетняй лаўрэаткай прэміі Шэрмана

Прэмія імя Карласа Шэрмана была ўручана Веры Бурлак за паспяховы сінтэз перакладчыцкіх тэхнік пры пераўвасабленні мастацкага ўніверсуму Льюіса Кэрала ў перакладзе кнігі «Скрозь Люстэрка і што ўбачыла там…

Выйшла дэтэктыўная кніга Роберта ван Гуліка пра Старажытны Кітай

У выдавецтве “Кнігазбор” выйшаў зборнік дэтэктыўных апавяданняў Роберта ван Гуліка “Следства вядзе суддзя Дзі”. Перакладчыца — Ганна Янкута. Кніга падрыхтаваная сумесна Саюзам беларускіх пісьменнікаў і…

іншыя навіны
283