№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Стартаваў блог прэміі Гедройца

1 лютага 2012

Стартаваў блог прэміі Гедройца
Цягам наступнага месяца ў блогу будзе змяшчацца ўся актуальная інфармацыя, датычная прэміі, намінантаў, а таксама рэцэнзіі на кнігі, абраныя журы ў першым туры прэміі.

З асноўнымі палажэннямі прэміі можна азнаёміцца тут.

З нагоды старту блогу абвяшчаецца анлайн-конкурс, удзельнікам якога прапануецца скласці свой шорт-ліст прэміі. Яго ўмовы — тут.

Фіналісты прэміі будуць названыя 7 лютага на сядзібе Беларускага ПЭН-Цэнтра. Таму, хто адгадае 6 фіналістаў да 6 лютага, атрымае запрашальныя квіткі на цырымонію ўручэння прэміі, якая адбудзецца ў Мінску 3 сакавіка.
паводле блогу прэміі

Чытайце таксама

369