№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Выдалі дзявяты том Збору твораў Васіля Быкава

6 лютага 2012

Выдалі дзявяты том Збору твораў Васіля Быкава
Выйшаў з друку дзявяты том, які змяшчае кінасцэнары “Третья ракета”, “Альпийская баллада”, “Западня” (сцэнарый Л. Мартынюка, з удзелам В. Быкава), “Двое в ночи”, “Волчья стая”, “Долгие версты войны”, “Ушедшие в вечность” (“Обелиск”, у суаўтарстве з Р. Віктаравым), “Его батальон” (з удзелам А. Карпава), “На Чорных лядах” (сцэнар В. Панамарова, з удзелам В. Быкава).

Творы падаюцца паводле храналагічнага прынцыпу на мове арыгіналаў — беларускай ці рускай. У каментарах падаюцца значныя тэксталагічныя разыходжанні.

Рэдактар дзявятага тому — Алесь Пашкевіч, укладанне і каментары — Сяргея Шапрана.
паводле lit-bel.org

Чытайце таксама

385