№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

“Халоднае сэрца” адно на дваіх

19 кастрычніка 2009

“Халоднае сэрца” адно на дваіх
Два творы ў адной кнізе: знакамітая казка класіка сусветнай літаратуры Вільгельма Гаўфа ў перакладзе аднаго з самых вядомых беларускіх пісьменнікаў новай генерацыі Альгерда Бахарэвіча з каментарамі і паслямовай – новым раманам Альгерда Бахарэвіча пра прыгоды нікому не вядомага перакладчыка, які падчас працы над казкай сам робіцца персанажам дзіўнай, містычнай гісторыі…

“…Калі з казкай Гаўфа ўсё больш-менш зразумела, то замаскаваны пад паслямову твор Бахарэвіча выклікае шматлікія пытанні. Што гэта: злосная пародыя на арт-трылер, спроба перакінуць казачны мост з нямецкай даўніны ў беларускую сучаснасць, літаратурнае апісанне таго бясконцага маршруту, якім мусіць прайсці кожны, хто жадае знайсці сапраўдную мяжу даступнага яму свету?.. Так ці інакш, казачныя героі нікуды не зніклі, яны проста змянілі абліччы… і, здаецца, пераклад тут – проста ўдала скарыстаная нагода для таго, каб выкрыць іх сапраўдныя намеры”.
Конрад Брэнэсэль

У імпрэзе бяруць удзел:

Альгерд БАХАРЭВІЧ
Валянцін АКУДОВІЧ
Уладзімір АРЛОЎ
Андрэй ХАДАНОВІЧ
Зміцер ВІШНЁЎ
Марыйка МАРТЫСЕВІЧ
Міхась БАШУРА
Андрэ БЁМ
Алесь КВІТКЕВІЧ
Віка ТРЭНАС
Маргарыта АЛЯШКЕВІЧ
Зміцер ВАЙЦЮШКЕВІЧ
Остап КІНЬ (Львоў)
Хендрык ДЖЭКСАН (Бэрлін)

Уваход вольны.

Прэзентацыя пройдзе пры падтрымцы кампаніі “Будзьма беларусамі!”
паводле budzma.org

Чытайце таксама

456