№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Першы раман Сарамагу выйшаў праз 59 гадоў пасля напісання

7 сакавіка 2012

Першы раман Сарамагу выйшаў праз 59 гадоў пасля напісання
Першым надрукаваным раманам Жузэ Сарамагу стаў раман “Успаміны пра манастыр”, які выйшаў у 1982 годзе. У 1988 годзе з’явіўся пераклад гэтага твора на ангельскую, які прынёс сусветную славу партугальскаму раманісту. І толькі ў 1989 годзе тое самае партугальскае выдавецтва, знайшоўшы рукапіс “Claraboya” пры пераездзе, звярнулася да Сарамагу з прапановай надрукаваць яго раман. Пісьменнік гэтую прапанову адхіліў.

Па словах удавы пісьменніка Пілар дэль Рыё, Сарамагу моцна перажываў той выпадак: “Ён адчуваў, што калі нехта дае табе плён сваёй працы, то найменшае, што ты можаш зрабіць, — гэта адказаць”. Прыгнечаны маўчаннем рэдакцыі, Сарамагу не займаўся пісьменніцтвам амаль дваццаць гадоў, прысвяціўшы сябе журналістыцы.

Ён не хацеў бачыць гэтую кнігу надрукаванай пры жыцці, аднак не забараніў сям’і выдаць яе пасля сваёй смерці.

Раман “Claraboya”, які апавядае пра жыццё насельнікаў аднаго дома ў Лісабоне, выйшаў у Партугаліі, Гішпаніі і Лацінскай Амерыцы.
паводле guardian.co.uk

Чытайце таксама

365