№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Расійскія дзеці абралі кнігі беларусаў

21 сакавіка 2012

Расійскія дзеці абралі кнігі беларусаў
У мастацкай намінацыі першае месца і 250 тысяч расійскіх рублёў падлеткі прысудзілі гістарычнаму раману “Облачный полк” Эдуарда Веркіна (Іванава). Паводле словаў аднаго з чальцоў журы, Арсенія Ягорава з вёскі Вялкі Маскоўскай вобласці, “тут гэта самая сапраўдная кніга з усіх”.

Аповесці ў апавяданнях “Шекспиру и не снилось!” Андрэя Жвалеўскага і Яўгеніі Пастарнак (Беларусь) дасталося другое месца і 150 тысяч расійскіх рублёў. Трэцяе месца і 100 тысяч расійскіх рублёў атрымала Ірына Касцевіч (Казахстан) за аповесць “Мне 14 уже два года”.

Сярод пазнавальных твораў першае месца атрымаў зборнік апавяданняў “Истории, которые нашептали деревья”Анатоля Арлова з сяла Аганькі Аніўскага раёна Сахалінскай вобласці.

Другое месца далі зборніку апавяданняў “Три майские битвы на золотом поле” Мікалая Назаркіна (Нідэрланды), а трэцяе месца заняла аповесць пецярбуржца Валерыя Роньшына “Семь историй о сэре Исааке Ньютоне”.

Нацыянальны конкурс на найлепшы літаратурны твор для падлеткаў “Книгуру” заснаваны ў 2010 годзе Федэральным агенцтвам па друку і масавых камунікацыях і Некамерцыйным партнёрствам “Цэнтр падтрымкі айчыннай слоўнасці”.

У другім сезоне з 676 тэкстаў у лонг-ліст увайшло 30 твораў, у шорт-ліст — 15. У вызначэнні пераможцаў мог удзельнічаць любы падлетак, які зарэгістраваўся на сайце “Книгуру”.
паводле openspace.ru

Чытайце таксама

427