№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Габрыэль Гарсія Маркес збірае сродкі на сваё кланаванне

1 красавіка 2012

Габрыэль Гарсія Маркес збірае сродкі на сваё кланаванне
Дагэтуль у навукова-даследчыцкай лабараторыі пры клініцы дэпартамента Магдалена, дзе плануецца выканаць працэдуру, паспяхова кланавалі авечак, свіней і пацукоў. Арангутану Чылі, кланаванаму ў лабараторыі, ужо 5 гадоў, і адчувае ён сябе выдатна.

“Даць краіне яшчэ некалькі нобелеўскіх лаўрэатаў — няпростая задача, але мы яе вырашым, — кажа прафесар медыцыны доктар Араката, які ўзначальвае лабараторыю, — прынамсі, тэхналагічных перашкод гэтаму я не бачу”.

Запыт Маркеса на яго кланаванне ў 4-5 асобах ужо разглядаецца ў калумбійскім парламенце, і хутчэй за ўсё дазвол будзе атрыманы. Вядома, што пісьменнік збіраецца ўнесці палову сумы за паслугі лабараторыі кланавання. Каб сабраць астатнюю палову сродкаў, на афіцыйным сайце калумбійскага пісьменніка themodernword.com абвешчаны збор сродкаў.
паводле themodernword.com

Чытайце таксама

400