№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Паэтычныя “Стапеліі” Віктара Жыбуля

6 красавіка 2012

Паэтычныя “Стапеліі” Віктара Жыбуля
Для некалькіх дзясяткаў гледачоў, якія прыйшлі на імпрэзу ў бібліятэку, аўтар пачытаў вершы сола і пад акампанемент гурта “Рацыянальная дыета”.



З прадмовы Юрася Барысевіча да “Стапеліяў: “Віктар Жыбуль, прыхільнік “забароны ўсіх правілаў”, паводле якіх “мурашы маршыруюць марш мурашыны”, уяўляе сабой поўную супрацьлегласць таму тыпу аўтараў, якія бачаць сябе будучымі літаратурнымі “волатамі”. Інакш не пісаў бы ён вершаў кшталту: “паэты чытайце болей // каб ведаць як не трэба пісаць…” альбо “Незнарок наступіў я на папараць-кветку…” Творы Жыбуля належаць да той элітнай жывой літаратуры, якую падлеткі будуць чытаць (і нават перапісваць) без ніякага прымусу: на карысць гэтага сведчыць шчырае захапленне, з якім нават двоечнікі слухаюць дэкламацыі Віктара ў дзіцячых бібліятэках і школах.



<…>

В. Жыбуль — адно з найлепшых пёраў другога крыла нашай новай літаратуры. Разам з іншымі спадкаемцамі сюррэалізму ён схіляецца да высновы, што ніякія пакуты ніколі не маюць сэнсу і, адпаведна, не могуць быць апраўданыя. У рэчышчы будысцкай традыцыі неамадэрністы шукаюць выйсце з зачараванага кола рэінкарнацыі, у якім нас трымае чаплянне за жыццё і найперш за ўласнае “я”: “...Мы толькі “тамагочы” ў руках Вялізнага Дзіцяці”, — піша В. Жыбуль у вершы “Тамагочы”. У вечнасці, у якой мы нараджаемся і паміраем бясконцую колькасць разоў, няма мяне, няма нават нас, а ёсць толькі ўсе разам. Ніхто не вечны, апрача нашага агульнага жыцця”.



Фота і відэа — АУ.

Чытайце таксама

Сталі вядомыя імёны фіналістаў прэміі імя Ежы Гедройца

Журы Прэміі імя Ежы Гедройца зацвердзіла Кароткі спіс. У яго ўвайшлі...

Сэкс, джаз і алкаголь: выйшаў даведнік па Вільні шалёных 70-х

Пасля цяжкай працяглай працы выйшаў з друку першы беларускі пераклад славутага рамана "Віленскі покер" Рычарда Гавяліса. Антысавецкі дэтэктыў, эратычны трылер і разам з тым даведнік па аўтэнтычнай Вільні,…

Нобелеўскую прэмію па літаратуры атрымаў Кадзуа Ісігура

Сёлета лаўрэатам Нобелеўскай прэміі ў галіне літаратуры стаў Кадзуа Ісігура.

"Габрэйскі акцэнт": прэзентацыя новага нумару часопіса "ПрайдзіСвет"

11 верасня ў кнігарні “логвінаЎ” пройдзе вялікая “афлайнавая” прэзентацыя “Габрэйскага акцэнту” — новага нумару “ПрайдзіСвета” — з удзелам вядомых беларускіх аўтараў і перакладчыкаў.

іншыя навіны
1262