№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Абвешчаныя лаўрэаты Пулітцэраўскай прэміі

18 красавіка 2012

Абвешчаныя лаўрэаты Пулітцэраўскай прэміі
Узнагароду ў намінацыі “Найлепшы драматычны твор” атрымала Квіяра Алегрыя Х’юдс за п’есу “Вада поўнай лыжкай” (Water by the Spoonful), а лаўрэатам у галіне паэзіі стала Трэйсі К. Сміт са зборнікам “Жыццё на Марсе” (Life on Mars). Уладальнікам узнагароды ў музычнай катэгорыі названы Кевін Патс. Прэмія ў галіне мастацкай літаратуры не прысуджалася, што здарылася 11-ы раз у гісторыі і ўпершыню з 1977 году.

Напярэдадні абвяшчэння лаўрэатаў крытыкі называлі тры кнігі, якія нібыта ўвайшлі ў фінал прэміі ў галіне белетрыстыкі. Згадвалася кніга Дэвіда Фостэра Ўолеса “Бледны кароль” (The Pale King) — раман, сабраны з дзённікавых запісаў пісьменніка, які скончыў жыццё самагубствам у 2008 годзе. Таксама прэмію прарочылі раманам “Свампландыя” (Swamplandia) Карэн Расэл і “Цягніковыя мары” (Train Dreams) Дэніса Джонсана.

Як адзначае Associated Press, цяпер чытачы будуць вымушаныя звярнуцца да іншых прэміяў, каб даведацца, якая ж кніга стала найлепшай літаратурнай працай 2011 году. Кнігагандляры, са свайго боку, могуць спадзявацца, што чытачоў прыцягне кніга “Малькальм Ікс: Жыццё перавынаходніка» (Malcolm X: A Life of Reinvention) аўтарства Мэнінг Марабл, названая найлепшай працай па гісторыі ЗША, а таксама кніга “Джордж Ф. Кенан: Амерыканскае жыццё” (George F. Kennan: An American Life), напісаная Джонам Люісам Гадысам і прызнаная найлепшай біяграфічнай працай году. У намінацыі “Дакументалістыка” перамогу атрымала кніга Стывена Грынблата “Адхіленне: Як свет зрабіўся сучасным” (The Swerve: How the World Became Modern).

Пераможцам у намінацыі “За служэнне грамадству” зрабілася газета The Philadelphia Inquirer. Выданне атрымала прэмію за шэраг матэрыялаў пра рост узроўню гвалту ў філадэльфійскіх школах. Адзначаецца, што публікацыі прывялі да рэформаў, закліканых узмацніць бяспеку настаўнікаў і вучняў школ.

Прэмію за найлепшае журналісцкае расследаванне атрымалі карэспандэнты Accociated Press і Seattle Times. Журналісты AP былі ўганараваныя за рэпартажы пра нью-ёркскую паліцыю, супрацоўнікі якой у рамках барацьбы з тэрарызмам таемна сачылі за мусульманскай суполкай горада. Журналісты газеты з Сіэтла былі адзначаныя за серыю артыкулаў пра лячэнне цяжкахворых пацыентаў метадонам у штаце Вашынгтон.

У намінацыі “Аператыўны рэпартаж” перамогу атрымала выданне The Tuscaloosa News са штата Алабама за асвятленне наступстваў разбуральнага тарнада. Як адзначыў аргкамітэт прэміі, дзеянні рэдакцыі, якая, нароўні з традыцыйнымі крыніцамі, актыўна выкарыстоўвала магчымасці сацыяльных сетак, дапамаглі ў пошуках зніклых пасля тарнада людзей.

Прэмію за найлепшую рэпартажную фатаграфію атрымаў фотакарэспандэнт Agence France-Presse Масуд Хасайні, які зрабіў здымак дзяўчынкі, што выжыла пасля тэракту ў Кабуле. Для агенцтва гэтая ўзнагарода сталася першай за ўсю гісторыю ўручэння Пулітцэраўскай прэміі.

Пулітцэраўская прэмія, заснаваная ў 1917 годзе, з'яўляецца самай прэстыжнай прэміяй ЗША ў галіне журналістыкі. Урачыстая цырымонія ўручэння прэміі адбудзецца ў Нью-Ёрку 7 траўня.

Чытайце таксама

Сэкс, джаз і алкаголь: выйшаў даведнік па Вільні шалёных 70-х

Пасля цяжкай працяглай працы выйшаў з друку першы беларускі пераклад славутага рамана "Віленскі покер" Рычарда Гавяліса. Антысавецкі дэтэктыў, эратычны трылер і разам з тым даведнік па аўтэнтычнай Вільні,…

Кніжная серыя "Амерыканка" шукае чытачоў праз краўдфандынг: Кізі, Паланюк, Букоўскі і Этвуд па-беларуску

Падчас краўдфандынг-кампаніі “Лета з “Амерыканкай” на платформе ulej.by, перакладчыкі і выдаўцы спадзяюцца сабраць 30 тысячаў беларускіх рублёў на выпуск чатырох пілотных кніг серыі. У малым, кішэнным…

Нобелеўскую прэмію па літаратуры атрымаў Кадзуа Ісігура

Сёлета лаўрэатам Нобелеўскай прэміі ў галіне літаратуры стаў Кадзуа Ісігура.

Трэці "Холмс" па-беларуску: з чаго ўсё пачалося

У выдавецтве “Янушкевіч” выйшла трэцяя кніга з серыі пра Шэрлака Холмса. У ёй пад адной вокладкай змешчаныя дзве аповесці Артура Конана Дойла — “Эцюд у пунсовым” і твор, які даў кнізе назву — “Знак чатырох”.…

іншыя навіны
107