№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Абвясцілі вынікі конкурсу “Экслібрыс”

25 траўня 2012

Абвясцілі вынікі конкурсу “Экслібрыс”
Узнагароджанне па выніках конкурсу адбудзецца ў сярэдзіне чэрвеня. З усімі ўдзельнікамі конкурсу, адзначанымі журы (гл. спіс ніжэй), аргкамітэт звяжацца асабіста па тых кантактах, якія яны пакінулі.

Нагадаем, што ў журы конкурсу ўвайшлі: Эдуард Акулін, Ірына Багдановіч, Аксана Данільчык, Віктар Жыбуль, Алесь Пашкевіч, Барыс Пятровіч, Людміла Рублеўская, Міхась Скобла, Андрэй Хадановіч.

Такім чынам, выбар журы наступны (пералік прозвішчаў падаецца ў алфавітным парадку):

Пераможцы:

Алеся Башарымава (пераклад)
Алесь Замкоўскі (вершы)
Антон Рудак (вершы)
Вера Стромава (проза)
Ганна Янкута (пераклад)


Фіналісты:

Алена Беланожка (проза, вершы)
Андрэй Вылінскі (пераклад)
Наста Грышчук (вершы)
Аляксандра Дварэцкая (проза)
Алесь Емяльянаў (вершы)
Сяргей Календа (проза)
Сяржук Камель (вершы)
Павел Капанскі (проза)
Андрэй Касцюкевіч (пераклад)
Віктар Мельнікаў (вершы)
Павел Надольскі (вершы)
Аня Рудак (вершы)
Антось Уласенка (проза)
Алена Хрышчановіч (вершы)
Алесь Яшчанка (проза, вершы, пераклад

Заахвочвальны дыплом:

Раман Абрамчук (вершы)
Аляксандр Апон (проза)
Зміцер Баяровіч (проза, вершы)
Сяргей Белаяр (проза)
Наталля Бойка (пераклад)
Валярына (вершы)
Марына Варабей (вершы)
Дар’я Вашкевіч (проза, пераклад)
Сандра Вецер (вершы)
Ганна Воранава (вершы)
Ганна Гараніна (вершы, пераклад)
Марыя Лапо (проза)
Дар’я Латышава (вершы)
Воля Чайкоўская (вершы)
Наталля Ярмольчык (проза)


Віншуем усіх!

Конкурс “Экслібрыс” прысвечаны класікам беларускай літаратуры, юбілеі якіх адзначаюць сёлета: Паўлюку Багрыму, Якубу Коласу, Янку Купалу, Алесю Гаруну, Цішку Гартнаму, Максіму Танку, Янку Брылю і Міхасю Стральцову.

Па выніках літаратурнага конкурсу будзе праведзеная вечарына ўзнагароджання пераможцаў. Творы фіналістаў будуць надрукаваныя ў часопісе “Дзеяслоў” і газеце “Літаратурная Беларусь”, іх аўтары атрымаюць магчымасць наведаць літаратурныя майстар-класы, якія правядуць вядомыя беларускія пісьменнікі. Па сканчэнні конкурсу пры СБП пачне працаваць Школа маладых літаратараў.
паводле lit-bel.org

Чытайце таксама

Абвешчаны кароткі спіс прэміі Арсенневай

У шорт-ліст прэміі імя Наталлі Арсенневай 2018 увайшлі дзевяць паэтычных кніг

"Габрэйскі акцэнт": прэзентацыя новага нумару часопіса "ПрайдзіСвет"

11 верасня ў кнігарні “логвінаЎ” пройдзе вялікая “афлайнавая” прэзентацыя “Габрэйскага акцэнту” — новага нумару “ПрайдзіСвета” — з удзелам вядомых беларускіх аўтараў і перакладчыкаў.

Нобелеўскую прэмію па літаратуры атрымаў Кадзуа Ісігура

Сёлета лаўрэатам Нобелеўскай прэміі ў галіне літаратуры стаў Кадзуа Ісігура.

Новыя кнігі з серыі "Паэты планеты": Катул, Каханоўскі, Кітс, Гайнэ

19 красавіка ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча пройдзе прэзентацыя новых кніг з серыі "Паэты планеты".

іншыя навіны
237