№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

У Вялікабрытаніі ўручылі прэмію за адзін верш

28 кастрычніка 2009

У Вялікабрытаніі ўручылі прэмію за адзін верш
Па словах былога старшыні прэміі, а таксама біёграфа Кітса, Эндру Моўшна, гэтая перамога сведчыць пра неаслабную прыцягальнасць Кітса для многіх культураў, рэлігій і пакаленняў нават амаль праз 200 гадоў пасля смерці паэта.

Ён таксама адзначыў адданасць Кітса паэзіі, нягледзячы на беднасць і няўхвальныя водгукі крытыкаў. “Да таго ж, твор існуе сам па сабе і звяртаецца да пазнавальных аспектаў гуманнасці, не абмежаваных ні рэлігіяй, ні краінай, ні колерам скуры, – сказаў Моўшн. – Пытанні, якія ставіць паэзія, абсалютна фундаментальныя”. Моўшн таксама звярнуў увагу на непрыняцце Кітсам хрысціянства на смяротным ложку, нягледзячы на ўсе спробы яго сябра Джозэфа Сэверна.

Мэйтрэябандху, які 19 гадоў таму далучыўся да Заходняга Будыскага Ордэну, кажа, што яго любоў да паэзіі пачалася тады, калі сябар прачытаў яму першыя пяць строфаў “Маскі Анархіі” (Mask of Anarchy) Персі Шэлі. “Гэта быў момант, калі адчуваеш новае захапленне, нават новае пакліканне. Пасля гэтага я апантана чытаў і перачытваў Шэлі і Кітса і карыстаўся іх паэзіяй, каб даследаваць старажытныя будысцкія тэмы. Ў. Х. Одэн казаў, што найпершая задача паэзіі, як і ўсіх мастацтваў, – дапамагчы нам усвядоміць саміх сябе і свет вакол нас. Тое ж можна сказаць пра будызм. Я падыходжу да паэзіі, з аднаго боку, як да квінтэсенцыі найвышэйшага пункту існавання, з другога – як да пошуку сэнсу ў штодзённым жыцці. Па сутнасці, паэзія стала яшчэ адным кірункам маёй духоўнай практыкі”, – сказаў паэт.

Тэма твораў для сёлетняй прэміі гучала як “знаходка”. Верш Мэйтрэябандху выяўляе хлопчыка, што глядзіць унутр сябе і заўважае яйка, у якім раскінуўся сад, дзе сядзіць мыш і трымае фотаздымак хлопчыка. Старшыня журы прафесар Джанэт Тод назвала яго “выдатным успамінам пра прыроду дзяцінства”, што таксама адлюстроўвае сілу ўяўлення.

Мэйтрэябандху піша вершы ўжо 24 гады, але ўсур’ёз пачаў займацца паэзіяй толькі ў 2005 годзе.

48-гадовы паэт быў усцешаны атрымаць 3000 фунтаў стэрлінгаў. “Я адчуваю, што многім абавязаны і Кітсу, і Шэлі. Я думаю пра іх як пра сяброў ці хутчэй настаўнікаў – паэтычных і духоўных”, – адзначыў ён.

З вершам “Маленькі хлопчык і мыш” можна пазнаёміцца тут
паводле guardian.co.uk

Чытайце таксама

Вера Бурлак стала сёлетняй лаўрэаткай прэміі Шэрмана

Прэмія імя Карласа Шэрмана была ўручана Веры Бурлак за паспяховы сінтэз перакладчыцкіх тэхнік пры пераўвасабленні мастацкага ўніверсуму Льюіса Кэрала ў перакладзе кнігі «Скрозь Люстэрка і што ўбачыла там…

Прэмію Шэрмана ўручаць 25 кастрычніка

Сёлета на прэмію Шэрмана намінаваліся 32 кнігі, перакладзеныя з 15 моваў.

Выйшла дэтэктыўная кніга Роберта ван Гуліка пра Старажытны Кітай

У выдавецтве “Кнігазбор” выйшаў зборнік дэтэктыўных апавяданняў Роберта ван Гуліка “Следства вядзе суддзя Дзі”. Перакладчыца — Ганна Янкута. Кніга падрыхтаваная сумесна Саюзам беларускіх пісьменнікаў і…

іншыя навіны
236