№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Дзеці дапамогуць Уліцкай скласці зборнік апавяданняў

19 чэрвеня 2012

Дзеці дапамогуць Уліцкай скласці зборнік апавяданняў
У рамках праекту падлеткам і іх бацькам прапанавана напісаць апавяданні пра пасляваеннае дзяцінства іх бабуляў і дзядуляў, якое прыпала на 1945—1950 гг. Найлепшыя апавяданні будуць выдадзеныя зборнікам, які выйдзе да 9 траўня 2013 года. Праект будзе рэалізаваны сумесна са “Снобам”.

Выданне стане своеасаблівым працягам зборніка Уліцкай пад назвай “Дзяцінства-49”, які ў чэрвені гэтага году будзе перавыдадзены (упершыню выйшаў у 2004). Кніга з ілюстрацыямі Уладзіміра Любарава аб'ядноўвае апавяданні пісьменніцы пра пасляваеннае дзяцінства.

Свае апавяданні ўдзельнікі сямейнага конкурсу могуць дасылаць на адрас detstvo-49@snob.ru. Вядома, што частка іх будзе друкавацца ў СМІ да выхаду зборніка наступнай вясной. Уліцкая ў працэсе падрыхтоўкі плануе правесці сустрэчы са сваімі суаўтарамі ў кніжных крамах і бібліятэках.

Апошнім на сённяшні дзень выдадзеным раманам Уліцкай, лаўрэата “Вялікай кнігі”, з'яўляецца “Зеленый шатер”. Гэтая кніга, паводле задумы пісьменніцы, мела стаць папярэджаннем тым, хто адчувае настальгію да “слаўнага савецкага мінулага”.
паводле lenta.ru

Чытайце таксама

Вера Бурлак стала сёлетняй лаўрэаткай прэміі Шэрмана

Прэмія імя Карласа Шэрмана была ўручана Веры Бурлак за паспяховы сінтэз перакладчыцкіх тэхнік пры пераўвасабленні мастацкага ўніверсуму Льюіса Кэрала ў перакладзе кнігі «Скрозь Люстэрка і што ўбачыла там…

Выйшла дэтэктыўная кніга Роберта ван Гуліка пра Старажытны Кітай

У выдавецтве “Кнігазбор” выйшаў зборнік дэтэктыўных апавяданняў Роберта ван Гуліка “Следства вядзе суддзя Дзі”. Перакладчыца — Ганна Янкута. Кніга падрыхтаваная сумесна Саюзам беларускіх пісьменнікаў і…

іншыя навіны
459