№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Уручэнне прэміі найлепшым перакладчыкам за 2011 год

21 чэрвеня 2012

Уручэнне прэміі найлепшым перакладчыкам за 2011 год
Акрамя ўганаравання найлепшых перакладчыкаў мастацкай літаратуры на беларускую мову, якое адбудзецца ўжо трэці раз, аматары літаратуры пачуюць добрую замежную прозу, паэзію і драму ў выканні саміх перакладчыкаў.

У імпрэзе возьмуць удзел: Сяргей Балахонаў, Альгерд Бахарэвіч, Алеся Башарымава, Марыя Мартысевіч, Ігар Скрыпка, Марына Шода, Анка Упала, сябры журы: Марына Казлоўская, Барыс Пятровіч, Аляксандр Фядута і Андрэй Хадановіч. Праз відэа-запіс звернуцца да наведнікаў імпрэзы Дзмітры Плакс і Сяргей Шупа, таксама намінаваныя на прэмію.

Вядоўца — Андрэй Хадановіч.

Пачатак у 18.30.

Адрас кнігарні “логвінаЎ”: пр-т. Незалежнасці, 37А.

Імпрэза адбудзецца пры падтрымцы кампаніі "Будзьма беларусамі!"



Кароткі спіс прэтэндэнтаў на прэмію “ПрайдзіСвета” ў трох намінацыях:

Проза

1. Альгерд Бахарэвіч: Шміт, Катрын. Ты не памрэш: раман / пер. Альгерда Бахарэвіча. — Мінск: “Макбел”, 2011.
2. Алеся Башарымава: Янсан, Тувэ. Капялюш чарадзея / пер. Алесі Башарымавай. — Мінск: Зміцер Колас, 2011.
3. Марына Шода: Мілаш, Чэслаў. Родная Еўропа / пер. Марыны Шоды. — Мінск: І. П. Логвінаў, 2011.
4. Сяргей Шупа: “Сараеўскае Мальбара” Міленкі Ергавіча, ARCHE-Пачатак: Уяўляючы Балканы. 2011, №4.

Паэзія

1. Марыя Мартысевіч: пераклады з кнігі “Амбасада” (Амбасада: вершы свае і чужыя. — Мінск, “Кнігазбор”, 2011), “Нябожчыкі дамовіліся маўчаць” Веньяміна Блажэннага (“ПрайдзіСвет” №8).
2. Вальжына Морт: “На танцах у Адэсе” Іллі Камінскі (“Дзеяслоў” №53).
3. Дзмітры Плакс: Фростэнсан, Катарына. Чыстая краіна: вершы / пер. Дзмітрыя Плакса. — Мінск: “Медысонт”, 2011 (серыя “Бібліятэчка Дзеяслова”).

ПрайдзіСвет:

1. Сяргей Балахонаў: “Вар’яцкі год” Мікіты Славінскага (“ПрайдзіСвет” №8).
2. Антон Францішак Брыль: паэзія з польскай і лаціны (Францішак Дыянізі Князьнін, Юльян Урсын Нямцэвіч, Антоні Эдвард Адынец, Гай Валерый Катул).
3. Кірыл Карлюк: Лісты Купідона: Багуслаў да Ганны Марыі Радзівіл.
4. Ігар Скрыпка: “Мараход” Ежы Шаняўскага (п’еса).
5. Андрэй Стэфановіч: паэзія з ангельскай і французскай (Рэд'ярд Кіплінг, Сулейман Дыяманка, Эрнэст Сава).
6. Анка Упала: “Рэч Мялешкі, кашталяна Смаленскага, на засяданіі правіцельства ў Варшаве ў 1589 гаду”.

Сёлета адборам і чытаннем найлепшых перакладных твораў займалася прафесійнае журы, у якое ўвайшлі: перакладчык і выкладчык Марына Казлоўская, перакладчык і сябра рады часопіса “ПрайдзіСвет” Кацярына Маціеўская, пісьменнік, рэдактар часопіса “Дзеяслоў”, старшыня СБП Барыс Пятровіч, перакладчык і выкладчык Сяргей Сматрычэнка, кандыдат філалагічных навук і літаратуразнаўца Аляксандр Фядута, паэт, перакладчык і старшыня Беларускага ПЭН-Цэнтра Андрэй Хадановіч, перакладчык і сябра рады часопіса “ПрайдзіСвет” Ганна Янкута.

Чытайце таксама

Сэкс, джаз і алкаголь: выйшаў даведнік па Вільні шалёных 70-х

Пасля цяжкай працяглай працы выйшаў з друку першы беларускі пераклад славутага рамана "Віленскі покер" Рычарда Гавяліса. Антысавецкі дэтэктыў, эратычны трылер і разам з тым даведнік па аўтэнтычнай Вільні,…

Кніжная серыя "Амерыканка" шукае чытачоў праз краўдфандынг: Кізі, Паланюк, Букоўскі і Этвуд па-беларуску

Падчас краўдфандынг-кампаніі “Лета з “Амерыканкай” на платформе ulej.by, перакладчыкі і выдаўцы спадзяюцца сабраць 30 тысячаў беларускіх рублёў на выпуск чатырох пілотных кніг серыі. У малым, кішэнным…

Нобелеўскую прэмію па літаратуры атрымаў Кадзуа Ісігура

Сёлета лаўрэатам Нобелеўскай прэміі ў галіне літаратуры стаў Кадзуа Ісігура.

Трэці "Холмс" па-беларуску: з чаго ўсё пачалося

У выдавецтве “Янушкевіч” выйшла трэцяя кніга з серыі пра Шэрлака Холмса. У ёй пад адной вокладкай змешчаныя дзве аповесці Артура Конана Дойла — “Эцюд у пунсовым” і твор, які даў кнізе назву — “Знак чатырох”.…

іншыя навіны
219