№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

У Аргентыне пачаўся выпуск аднаразовых кніг

30 чэрвеня 2012

У Аргентыне пачаўся выпуск аднаразовых кніг
Прыкладна такім чынам кнігавыдаўцам прапаноўвалася змагацца са зніжэннем попыту на літаратуру – маўляў, адну кнігу могуць прачытаць шмат разоў, і прытым розныя людзі. Што, зразумела, зніжае прыбытковасць кнігавыдавецкіх прадпрыемстваў, і нават, здараецца, прымушае іх цярпець страты. Аднаразовыя кнігі павінны былі вярнуць да нормы зніжаны попыт на кнігі.

Але вядома, што фантастычныя ідэі нярэдка спраўджваюцца. Асабліва, калі для гэтага ёсць тэхнічная база і эканамічны попыт на ўвасобленую ідэю. Хай нават у межах канцэпту.

Менавіта такі канцэпт кнігі быў нядаўна прадстаўлены незалежным аргентынскім выдавецтвам Eterna Cadencia. Анталогія маладых аўтараў "El Libro Que No Puede Esperar" ("Кніга, што не чакае") была надрукаваная адмысловым чарнілам, якое за некалькі гадзін знікае з паперы пад уздзеяннем паветра і святла. Зразумела, толькі што надрукаваныя асобнікі неадкладна змяшчаюцца ў герметычную ўпакоўку і ў такім выглядзе адпраўляюцца ў кніжныя крамы.

Такім незвычайным чынам выдавецтва вырашыла прыцягнуць увагу чытачоў да творчасці маладых літаратараў і аўтараў-пачаткоўцаў, яшчэ невядомых шырокай публіцы. Выдавецкі каментар да гэтай кнігі абвяшчае, што зроблена гэта было для таго, каб стымуляваць людзей адразу пачынаць чытаць набытыя кнігі, а не адкладаць іх на месяцы і гады. Менавіта ў такім блізкім да прымусовага парадку, на думку выдаўцоў, можна пазнаёміць чытача з новымі аўтарамі, якія не маюць магчымасці чакаць гадамі свайго прызнання.
паводле novostiliteratury.ru

Чытайце таксама

403