№19: Нарвежскі вецер

№19: Нарвежскі вецер [18+]

Нумар, які мы прадстаўляем, досыць незвычайны. Па-першае, большасць перакладных тэкстаў у ім — празаічныя творы (ці хутчэй урыўкі з твораў) сучасных аўтараў, па-другое, яны былі спецыяльна абраныя для гэтага нумару нарвежскім выдаўцом і рэдактарам Крысціянам К’ельструпам і перакладзеныя Лідыяй Ёхансэн.

Чытаць далей

У гэты дзень, 7 снежня

  • 1862

    Нарадзіўся Поль Адан (фр. Paul Adam, памёр 2 студзеня 1920), французскі пісьменнік. Напісаў каля 40 буйных раманаў і вялікую колькасць артыкулаў па агульных пытаннях культуры, мастацтва і гісторыі нораваў.

  • 1863

    Памёр Ануфрый Петрашкевіч (нар. 1793), адзін з заснавальнікаў таварыства філаматаў. Распрацаваў структуру таварыства прамяністых. Сябраваў з Адамам Міцкевічам, Янам Чачотам, Тамашом Занам.

  • 1873

    Нарадзілася Віла Картэр (анг. Willa Seibert Cather, памерла 24 красавіка 1947), амерыканская пісьменніца. У 1923 годзе атрымала Пулітцэраўскую прэмію за раман “Адзін з нашых” (One of Ours, 1922), дзеянне якога адбываецца ў гады Першай сусветнай вайны.

  • 1878

    Нарадзіўся Андрэй Зязюля (сапр. Аляксандр Астрамовіч, памёр 17 студзеня 1921), беларускі паэт, каталіцкі святар.

  • 1975

    Памёр Торнтан Ўайлдэр (анг. Thornton Niven Wilder, нар. 17 красавіка 1897), амерыканскі празаік, драматург, эсэіст. Тройчы атрымліваў Пулітцэраўскую прэмію (у 1928, 1938 і 1943): за раман “Мост караля Людовіка Святога” (The Bridge of San Luis Rey, 1927) і п’есы “Наш горад” (Our Town, 1938) і “На валаску” (The Skin of Our Teeth, 1942). Таксама быў уганараваны Нацыянальнай кніжнай прэміяй за раман “Восьмы дзень” (The Eighth Day, 1967). П’еса “Гандляр з Ёнкерса” (The Merchant of Yonkers, 1938) была пераробленая ў 1955 у п’есу “Свацця” (The Matchmaker) і стала асновай вядомага мюзікла “Hello, Dolly!” (1964).

  • 1990

    Памёр Рэйнальда Арэнас (гішп. Reinaldo Arenas, нар. 16 ліпеня 1946), кубінскі пісьменнік. У сувязі з публікацыямі за мяжой трапіў пад нагляд і жорсткую крытыку ўладаў. Яго раман “Прымроены свет” быў пазбаўлены нацыянальнай прэміі праз рашэнне партыйных чыноўнікаў. Па абвінавачанні ў гомасэксуалізме быў зняволены і адседзеў два гады ў турме. Пра жыццё ў папраўчых лагерах Кубы расказваецца ў яго рамане “Артура, самая яркая зорка” (Arturo, la estrella más brillante, 1984). З 1980 Арэнас жыў у ЗША. Мемуары, выдадзеныя пасля яго смерці ў 1992 пад назвай “Перад тым як настане ноч” (Antes que anochezca), сталі бэстсэлерам і былі экранізаваныя ў 2000 годзе.