ПрайдзіСвет - Часопіс перакладной літаратуры
тэкст
проза
паэзія
драма
кантэкст
агляды
крытыка
інтэрв'ю
майстар
клас
семінар
мова
глосы
асоба
аўтары
перакладчыкі
мастакі
крытыкі
мовазнаўцы
кніга гульня лабірынт цені
майстэрня
форум
конкурсы
прэмія
бібліятэка
падзеі
нумары
клуб
[rss] [LJ] [Twitter] [Facebook]
НУМАР ТРЭЦІ
АД ХЭЛАЎІНА ДА КАЛЯДАЎ
КАЛЯНДАР
ДЗЕНЬ УСІХ СВЯТЫХ
Эдгар По
Калодзеж і ківач. Апавяданне
Авальны партрэт. Апавяданне
Марэла. Апавяданне
Міхай Эмінэску
Вурдалакі. Паэма
Мэры Шэлі
Франкенштэйн (урывак). Раман
Вальтэр Скот
Шэры манах. Балада
Роберт Саўці
Сталец Святога Міхаіла. Балады
Леў Стахоўскі
Тагасветнае. Апавяданне
ДЗЯДЫ
Тэадор Нарбут
Пра суд божы, неба альбо пекла 
Адам Міцкевіч
Даследаванні славянскіх старажытнасцяў. Лекцыя
ДЗЕНЬ ЧОРНЫХ КАТОЎ
Святаслаў Альшэнка-Вільха
Руды кот. Апавяданне
Говард Філіпс Лаўкрафт
Кліч Ктулху. Апавяданне
Жэрар дэ Нэрваль
Зялёная пачвара. Апавяданне
Руноскэ Акутагава [старое]
Капы. Аповесць
Герберт Ўэлс
Чалавек, які ўмеў рабіць цуды. Апавяданне
НОЧ СТУДЭНТА
Ханс Хайнц Эверс
Павучыха. Апавяданне
Макс Бірбам
Энох Сомс. Апавяданне
Мантэгю Родс Джэймс
Студня стогнаў. Апавяданне
Нататкі каноніка Альберыка. Апавяданне
Вячаслаў Купрыянаў
Прыцемкі пыхлівасці. Вершы
Богдан Задура
Труны з Ікеа. Вершы
СТРАХАДЗЁР
Артур Конан Дойл
Гісторыя лэдзі Сэнакс. Апавяданне
Вусцішны пакой. Апавяданне
Сакі
Адчыненае акно. Апавяданне
Леапольда Лугонэс
Нябожчык. Апавяданне
Неадпрэчны. Апавяданне
Густаў Майрынк
Чалавек на бутлі. Апавяданне
ПАЧАТАК ЗІМЫ
Іван Бунін
Балада. Апавяданне
Зімні сон. Апавяданне
Снежны бык. Апавяданне
ЮР’ЕЎ ДЗЕНЬ
Юрый Вінічук
Кроў-любоў. Апавяданне
Дзень анёла. Апавяданне
Жоўтая хустка. Апавяданне
Аксана Драгаманава
Чырвоныя ружы. Апавяданне
ЁЛЬ
Казка пра Ёнса, які хацеў навучыцца трымцець. Казка
Сёстры са шклянымі сэрцамі. Казка
Стары чараўнік. Казка
КАЛЯДЫ
Чарлз Дыкенс
Калядны харал. Аповесць
О.Генры
Дары мудрацоў. Навэла
Апошні лісток. Навэла
Павел Гюле
Франц Карл Вэбэр. Апавяданне
Іосіф Бродскі
Снег ідзе, пакідаючы ў меншасці свет... Вершы
Жоржы ды Сэна
Чаму ў Дзеда Мароза белая барада. Апавяданне
Эрнэст Брыль [старое]
Малітва на час Адвенту. Верш
Багдан-Ігар Антоныч
І неба падае на хаты... Вершы
Сяргій Жадан
Госпэлс і спірычуэлс 
Мэры Крыстмас, Джызус Крайст! Батлейка
ЗБОР-КАЛЯДА
Пераклады пераможцаў конкурсу
ГОСЦЬ У ХАТУ
Юрый Вінічук:
Трэба не быць сквапным, каб падараваць твор іншаму. Інтэрв'ю
Ян Максімюк, Сяргей Шупа:
Мы кіруемся асабістымі сімпатыямі. Інтэрв'ю
КАЛЯДНЫ ПАЗЛ
Рэйтынг перакладных кніг-2009 
Ганна Янкута
Узгадкі пра 2009 год. Агляд
ВЫКЛІКАЮЧЫ ДУХАЎ
Наталля Ламека
Канцэпцыя “двайнога бачання” сусвету ў навэлістыцы Г. Майрынка
Мікалай Гумілёў
Балады Роберта Саўці
Наталля Калядка
Ад мiстычных пачвараў да пачварнай мiстыкi: вытокi i трансфармацыi гатычнай лiтаратуры
Паліна Маслянкова
Пераклады навэлы Эрнэста Хэмінгуэя “The Old Man and the Sea”: вынік перакладчыцкага спаборніцтва
Карлас Шэрман [старое]
Мастацкі пераклад і нацыянальная свядомасць
КАЛЯДНЫЯ ЗОРКІ
Ян Максімюк:
Праца беларускага літаратурнага перакладчыка – гэта кантраляваная шызафрэнія
Сяргей Шупа:
Сапраўдны пераклад – гэта пераклад прозы
ГАСПАДАРЫ
КАЛЯДОЎШЧЫКІ
інтэрв'ю
Дзмітры Плакс: Мне імпануе роля перакладчыка як актора

  • Якая кніжка ў Вас у дзяцінстве была самая любімая?

  • Я пачаў чытаць у тры з паловай гады, і з тае пары амаль усе кніжкі, якія чытаю, – для мяне любімыя. Прынамсі, у працэсе чытання. І тады, і цяпер я здзіўляюся, як, якім чынам тыя чорныя, маленькія, цалкам бессэнсоўныя значкі складаюцца ў паняцці і вобразы, прымушаюць мяне адчуваць тое, чаго я не адчуваў за пяць хвілін да таго як разгарнуў кнігу.

  • Што падштурхнула Вас перакладаць менавіта "Піпі Доўгаяпанчоха" Астрыд Ліндгрэн?
  • Не што, а хто. Ініцыятар і каардынатар праекту Аляксандра Макавік патэлефанавала мне і прапанавала перакласці “Піпі”. Дагэтуль я перакладаў творы амаль выключна сучасных, жывых цяпер і “дарослых” аўтараў. Але пасля першага досведу працы з Аляксандрай у мяне з’явілася жаданне паспрабавать перакласці нешта “дзіцячае”, можа, нават напісаць нешта для дзяцей. Я і раней пісаў штосьці кшталту “казак” ці, хутчэй, анекдоты, заснаваныя на гісторыях, якія я ці то чуў, ці то сам прыдумаў. Але тыя гісторыі былі для дарослых.

  • З чым Вы звязваеце сучасную тэндэнцыю з'яўлення цэлага шэрагу беларускіх перакладаў дзіцячай літаратуры?

  • Ну, па-першае, з тым, што такіх перакладаў раней не было. Потым, напэўна, пачалі адраджацца, або нараджацца, развівацца нейкія традыцыі мастацкага перакладу на беларускую мову. Складанага перакладу. Бо перакладаць дзіцячую літаратуру, як вядома, – занятак вельмі цяжкі. Хаця, я, напрыклад, цалкам пра гэта забыўся за сваёй іншай працай. Таму калі Аляксандра прапанавала зрабіць мне гэты пераклад, я згадзіўся адразу, проста па тэлефоне. Я тады стаяў у відэапракаце з сынам, перад вачыма – мора дзіцячых фільмаў, файныя каляровыя вокладкі. У галаве ўзніклі асацыяцыі з чымсьці такім простым, светлым, наіўным, адным словам, дзіцячым. І падалося: ну што там – дзіцячая кніжка. Перакладу, не праблема. Ну і, канечне, за такую сваю нахабнасць і свінячую самаўпэўненасць давялося заплаціць. Праца, як і мае быць, аказалася вельмі складаная. І вынік яе мне яшчэ цалкам невядомы, бо на момант нашага з Вамі інтэрв’ю пераклад прачытала толькі адно дзіця.* Нават не прачытала, а паслухала, бо мой сын яшчэ не ўмее чытаць. Па якіх крытэрах дзеці ацэньваюць тэксты, можна толькі здагадвацца, але яму спадабалася. Смяяўся.
  • Ну і калі зноў вярнуцца да пытання, чаму апошнім часам перакладаюць дзіцячую літаратуру, дык тут яшчэ, падаецца, ёсць адна прычына. Не вельмі, так бы мовіць, прыемная. А менавіта: беларускай жа дзіцячай літаратуры сёння не існуе. Прынамсі, наколькі мне вядома.

  • Ці трэба ў нечым здзяцінець, каб перакласці або напісаць дзіцячы твор?

  • Пытанне не да мяне, бо я не ўпэўнены, што здолеў вырасці і пасталець. У мяне было шмат магчымасцяў пераканацца, што ўзровень маіх ведаў і здольнасцяў да мыслення цалкам “дзіцячы”.

  • Якой традыцыяй перакладу (чысты пераклад або адаптацыя) Вы кіраваліся і чаму? Як ставіцеся да гэтых традыцый – добрыя бакі, заганы?

  • Гучыць банальна, але пераклад – заўсёды кампраміс. У тым ліку, пэўна, і паміж вышэйзгаданымі традыцыямі. Я звычайна кажу, што перакладаю вельмі вольна. І часткова гэта так. Мне імпануе роля перакладчыка як актора. Чалавека, які пераўвасабляецца ў аўтара. Спрабуе сабе ўявіць, як гэты канкрэтны аўтар напісаў бы гэты канкрэтны твор, калі б ведаў гэтую канкрэтную мову. Таму я звычайна імкнуся вывучаць творчасць пісьменнікаў, якіх перакладаю, а не абмяжоўвацца выключна тым творам, над якім працую.
  • З другога боку, заўсёды цікава перакладаць літаральна. Паглядзець, а што атрымаецца, калі, скажам, перанесці нейкі шведскі выраз на іншую мову, нічога не змяняючы. Так у “Піпі” з’явілася, напрыклад, “адна-адзіная мэбля”. І мне падаецца, яна там стаіць вельмі файна.
  • Потым ёсць яшчэ спакуса ўсё ж такі даць чытачу зразумець, што гэта было ад пачатку напісана на іншай мове. Пакінуць гэткі рамантычны налёт іншамоўнасці, ведаеце. Ну, вось як прыемна бывае пачуць іншаземца, які размаўляе на тваёй мове добра, але з лёгкім акцэнтам. Гэта ні з чым не параўнальнае пачуццё. Ён свой і чужы адначасова. Таму я звычайна пакідаю дзе-нідзе не ўласцівы мове перакладу сінтаксіс. Нават часам і словаўтварэнне.
  • Гэтым прыёмам, дарэчы, можна карыстацца і для іншых мэтаў. У “Піпі” я так рабіў яшчэ і дзеля таго, каб падкрэсліць нейкую невялічкую дзіўнаватасць мовы арыгіналу. Таму што шведская мова вельмі істотна змянілася за апошнія 50 гадоў, і чытаць “Піпі” сёння трохі дзіўна. Беларуская мова за гэты час такім чынам не змянялася, наколькі мне вядома. Не архаізмамі ж было карыстацца…
  • Таксама не трэба забываць, што пераклад – праца калектыўная. Аўтар, перакладчык, рэдактар, карэктар, мастак, выдавец – усе яны адказваюць за канчатковы прадукт, які чытач трымае ў руках. І гэты прадукт – таксама вынік шматлікіх кампрамісаў і сутыкненняў меркаванняў, густаў, ведаў і г.д і да т.п.
  • Таму, хутчэй, не тая ці іншая традыцыя, а кампраміс паміж імі, кампраміс паміж плюсамі і мінусамі кожнай.

  • Як, на Вашую думку, дзіцячая літаратура ўплывае на свет дарослых?

  • А хто такія дарослыя? Здаецца, былыя дзеці, не? Ну а калі так, дык у гэтым і адказ на Вашае пытанне. Хаця дзеці, вядома, не “маленькія дарослыя”, а цалкам іншыя істоты, але тут, у дадзеным кантэксце, гэта няважна.

  • Якія дзіцячыя творы, на Вашую думку, яшчэ неабходна перакласці на беларускую мову?

  • Вельмі складана адказаць на гэтае пытанне… Мабыць, усе. Існуе процьма класічных дзіцячых твораў і кожны дзень друкуюцца новыя, у пэўным сэнсе яшчэ больш важныя для сённяшніх беларускіх дзяцей кніжкі. Асабліва калі ўлічваць ужо згаданую мною амаль татальную адсутнасць сучаснай беларускай дзіцячай літаратуры.

  • Ці плануеце Вы перакладаць і надалей? Ці будзе гэта зноў твор для дзяцей?

  • Я ўжо перакладаю. На жаль, не для дзяцей. Але, калі будуць прапановы перакласці нешта яшчэ, скажам, далейшыя прыгоды Піпі, дык я зраблю гэта з вялікім задавальненнем.


  • * Ад рэдакцыі:
  • Прэзентацыя кніжкі адбылася ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі 10 красавіка 2008 года. Выхад "Піпі" у свет суправаджаўся цікавасцю з боку маленькіх і нават палемікай з боку дарослых чытачоў.
пакінуць каментар
Імя:
Каментар:
7 + 4 =
У ПАЧАТАК
Нашы кантакты: 
rada@prajdzisvet.org
220005, г. Мінск, п/с 2