ПрайдзіСвет - Часопіс перакладной літаратуры
тэкст
проза
паэзія
драма
кантэкст
агляды
крытыка
інтэрв'ю
майстар
клас
семінар
мова
глосы
асоба
аўтары
перакладчыкі
мастакі
крытыкі
мовазнаўцы
кніга
гульня
тэставанкі
крыжаванкі
лабірынт цені
майстэрня
форум
конкурсы
прэмія
бібліятэка
падзеі
нумары
клуб
[rss] [LJ] [Twitter] [Facebook]
НУМАР ЧАЦВЕРТЫ
JUVENES DUM SUMUS
MAJORES DEI
Арцюр Рэмбо
Мацней за алкаголь, грамчэй ад вашых лір!..  Вершы
Джон Кітс
Аркадскіх гор даўно мінулы час.  Оды
Наваліс
Шчасны, хто стаў мудрацом...  Вершы
HORRESCO REFERENS
Георг Гайм
Ёнатан
Г. Ф. Лаўкрафт
Алхімік
Вільгельм Гаўф
Карлік Нос
Малады англічанін
Гісторыя пра адсечаную руку
Мэцью Грэгары Льюіс
Манах (урывак)
SUB SPECIE AETERNI
Стывен Крэйн
"Таму што горкае і таму што гэта маё сэрца". Вершы
Як маладая прыехала ў Елаў-Скай
Албэрту Каэйру
Я быў адзіным паэтам Прыроды. Вершы
Багдан-Ігар Антоныч
Элегія пра персцень песні
Аляксандр Чак
Бяскрай жыцця мне дараваны... Вершы
VIVAT ACADEMIA!
Кшыштаф Каміль Бачыньскі
Я на краі смерці сталею. Вершы
Апавяданне без назвы
Здарэнне
Анджэй Тшэбіньскі
Каб падняць ружу... П’еса
Лабараторыя драмы
Тадэвуш Бароўскі
Экзамен на Гандлёвай
Вячэра
PEREAT TRISTITIA
Роберт Фэргюсан
Мне родным домам быў шынок! Вершы
Албрэхт Радэнбах
Песняру радасці. Вершы
PER SE
Джэймс Дуглас Морысан
Голас Змея. Вершы
Аўтаінтэрв'ю
Клаўс Элсбергс
Мой свет у сумётах тоне. Вершы
Вацлаў Граб’е
Блюз для блазнаватай дзяўчыны. Вершы
Філіп Топал
Мне 13
Ігар Паглазаў
У паломніцтве літар. Вершы
О TEMPORA, O MORES!
Обры Бёрдслі
Венера і Тангёйзэр
Роберт Рос
Обры Бёрдслі: Погляд у мінулае
HONORIS CAUSA
Міхаіл Лермантаў [старое]
Мцыры
Дэман
Хрыста Боцеў [старое]
Развітанне. Вершы
VENI, VIDI, VICI
Пераклады пераможцаў конкурсу
POSTSCRIPTUM
Алвару ды Кампуш
Нататкі на памяць пра майго настаўніка Каэйру
Васіль Сёмуха
Клаўс Элсбергс
Дзмітры Строцаў
Жораў
Ганна Ражанцова
З любоўю, Сэлінджэр
MODUS DICENDI
Уладзімір Папковіч:
Не даганяю чараду... Інтэрв'ю
Антон Францішак Брыль:
Добрая брытанская кніжка. Інтэрв'ю
Вацлаў Граб’е:
Ален Гінзберг у Празе. Інтэрв'ю
DIXI
Лявон Баршчэўскі:
Люблю тыя пераклады, якія яшчэ не зрабіў. Майстар-клас
СТВАРАЛІ
ПЕРАСТВАРАЛІ
інтэрв'ю
Сяргей Сматрычэнка: Я перакладаю бесперастанку...

  • Якая кніжка ў Вас у дзяцінстве была самая любімая?

  • Гледзячы які ўзрост разумець пад дзяцінствам. Мне вельмі падабалася многа розных кніг, але самым вялікім захапленнем былі, бадай, раманы Жуля Верна. Я хацеў сабраць усе ягоныя творы, некаторыя нават перапісваў, бо акрамя як у бібліятэцы дастаць іх было немагчыма. Усе сабраць – не сабраў, але штук 40 іх дома маю й дагэтуль. Гэты ж самы аўтар стаўся прычынай, чаму я ўжо студэнтам перавёўся з ангельскай мовы на французскую. Праўда, яе я ўжо падзабыў, бо амаль нон-стоп працую з чэшскай або славацкай.

  • Што падштурхнула Вас перакладаць менавіта “Кніжку Ферды Мураша” Ондржэя Сэкары і “Мах і Шэбестава вандруюць па свеце” Мілаша Мацоўрака?

  • Гэта была выпадковасць. Знайшлася захопленая жанчына, Людміла Караневіч, якой закарцела, каб беларускія дзеці змаглі прачытаць чэшскую дзіцячую класіку па-беларуску. Яна наладзіла кантакты з праваўладальнікамі, з выдавецтвам “Альбатрос” у Празе, знайшла грошы на выданне кніг і праз чэшскую амбасаду выйшла на мяне як на перакладчыка. Я хоць быў (як і заўсёды) загружаны іншымі справамі, але пагадзіўся з радасцю, бо тады якраз у нас з жонкай нарадзілася дачка, і перспектыва чытаць ёй праз пару гадоў кніжкі, якія сам пераклаў, мне вельмі спадабалася. Прыблізна так яно і выйшла.

  • З чым Вы звязваеце сучасную тэндэнцыю з'яўлення цэлага шэрагу беларускіх перакладаў дзіцячай літаратуры?

  • Зрух у параўнанні з папярэднім перыядам сапраўды ёсць, але не ведаю, ці варта тут гаварыць пра нейкую тэндэнцыю, бо гэтых кніг пакуль не дзесяткі, а толькі адзінкі. Проста ёсць пэўная колькасць ідэйных людзей (таксама адзінкі), якія хочуць зрабіць добрую справу для нашых дзяцей і іх бацькоў, і ёсць пэўная колькасць (яшчэ менш) інстытуцый (скажам, шведскае пасольства тут найбольш актыўнае), якія за гэта гатовыя заплаціць. Але не ведаю, наколькі ўсё гэта будзе эфектыўна пры цяперашняй моўнай і культурнай дзяржаўнай палітыцы. Хоць справа, вядома ж, вартая.

  • Ці трэба ў нечым здзяцінець, каб перакласці або напісаць дзіцячы твор?

  • Гэта было б не лішне, але не абавязкова. Бо сапраўдны перакладчык – гэта філолаг, чалавек, чуйны да слова. Ён з унутранай патрэбы, нават часам неўсвядомлена, прыслухоўваецца да мовы, у тым ліку дзіцячай, чуе яе, запамінае. Думаю, што часта цяжэй перакласці не кніжку для дзяцей, напісаную дарослымі, а, скажам, кніжку для дарослых, напісаную дзіцячай мовай, ад імя дзіцяці.

  • Ці ўплывае дзіцячая літаратура на свет дарослых і наадварот? Калі так, то якім чынам?

  • Безумоўна ўплывае, бо гэта літаратура, якая кранае, якая павінная кранаць. Яна вельмі простай і забаўляльнай мовай нагадвае дарослым пра нейкія падставовыя рэчы, пра тыя ісціны і першаасновы быцця, на якія яны ўжо паспелі забыцца. Яна як экстракт этычных і эстэтычных каштоўнасцяў.

  • Ці плануеце Вы перакладаць і надалей? Ці будзе гэта зноў твор для дзяцей?

  • Я перакладаю бесперастанку і імкнуся прыцягваць да гэтай справы і іншых людзей, у якіх бачу да гэтага ахвоту і здольнасці. Перакладаю, праўда, галоўным чынам для дарослых, бо ведаю, дзе, як і за што гэта можна апублікаваць і каму гэта будзе цікава. Што да дзіцячай літаратуры, то на сённяшні дзень я пераклаў тры кнігі, з якіх выйшлі дзве. Яны дрэнна раскупляліся, у выніку не знайшлося грошай на выданне трэцяй (працяг пра Маха і Шэбеставу). Перспектывы выдаць яе, на жаль, пакуль не бачу, таму не ведаю, ці ёсць вялікі сэнс у пустой працы над далейшымі дзіцячымі перакладамі. Але жаданне, канечне, ёсць.

  • Якія дзіцячыя творы, на Вашую думку, яшчэ неабходна перакласці на беларускую мову?

  • Слова “неабходна” мяне трохі палохае. Бо дрэнна, калі нешта робіцца “кроў з носу”. Тут я б закрануў пару істотных праблем. Па-першае, я адназначны праціўнік пірацкай дзейнасці, гэта значыць, парушэння аўтарскіх правоў, і я не ўпэўнены, што, скажам, Джаан Роўлінг танна прадасць правы на беларускае выданне свайго “Гары Потэра”. Інакш кажучы, мой прынцып – спачатку спытай, ці можна, а потым рабі. Таму мне смешна і непрыемна чуць пра дзяцінныя праекты перакладу “Потэра” ўсім скопішчам. З гэтага вынікае і наступная вялікая праблема – праблема якасці перакладу. Бо мусіць быць 1) добры (!) перакладчык і 2) добры (!!) рэдактар. У тых дзіцячых перакладных кніжках я часам не бачу ні першага, ні другога (прычым у выпадку пункту 2 часам маем у наяўнасці поўную адсутнасць гэтага пункту, даруйце за каламбур). Сюды ж дадаюцца і іншыя праблемы: добрыя ілюстрацыі, прадуманая сістэма распаўсюду і даступнасць кнігі і г.д. Карацей, хай робіцца тое, што робіцца, але толькі якасна. Добрых дзіцячых кніг процьма.

  • Якой традыцыяй перакладу (чысты пераклад або адаптацыя) Вы кіраваліся і чаму? Якое Вашае стаўленне да гэтых традыцый, іх моцныя і слабыя бакі?

  • Чысты, філалагічны пераклад без адхіленняў у выпадку дзіцячых кніг – гэта, як правіла, глупства. Пераклад дзіцячай кнігі – больш творчы працэс, чым пераклад кнігі дарослай. Дзіцячы твор павінен быць зразумелым і забаўляльным, а значыць, трэба ўнікаць у беларускім тэксце чужаземных ці састарэлых рэалій, адшукваць прыдатныя адпаведнікі для omen nomen і да т.п. Аднак і перапісвання або пераказу быць не павінна, калі на вокладцы мае застацца і імя аўтара, а не толькі перакладчыка-перапісчыка. Таму і адаптацыяй я гэта не магу назваць. Карацей, нешта сярэдняе, нешта паміж.
пакінуць каментар
Імя:
Каментар:
3 + 4 =
У ПАЧАТАК
Нашы кантакты: 
rada@prajdzisvet.org
220005, г. Мінск, п/с 2
Rambler's Top100
Rating All.BY
Каталог и поиск 1BY.BY Каталог фирм, каталог сайтов и интернет русурсов Беларуси. Доска объявлений


кино
Рейтинг сайтов
рейтинг сайтов sector-c.rutacisinfo.ru astrologicwanderl.ru
Каталог белорусских сайтов


Каталог TUT.BY
белорусская поисковая система