№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Навіны літаратуры

Ганкураўскую прэмію ўручаць 2 лістапада

Ганкураўскую прэмію ўручаць 2 лістапада

Спіс сёлетніх фіналістаў прэміі стаў вядомы 27 кастрычніка. Імі сталі:Ларан Мавіньер "Людзі" (Laurent Mauvignier: Des hommes (Minuit))Мары Ндзьяй "Тры моцныя жанчыны" (Marie Ndiaye: Trois femmes puissantes (Gallimard))Жан-Філіп Тусэн "Уся праўда пра Мары" (Jean-Philippe Toussaint: La vérité sur Marie (Minuit))Дэльфіна дэ Віган "Утоеныя гадзіны" (Delphine de Vigan: Les heures souterraines (JC Lattès))З 1903 году Ганкураўская акадэмія ўручае прэмію франкамоўнаму пісьменніку, які вызначыўся дасканаласцю і фантазіяй у сваёй прозе. У розныя гады лаўрэатамі прэміі былі Марсэль Пруст, Сімона дэ Бавуар, Маргерыт Дзюрас, Альфонс дэ Шатабрыян, Рамэн Гары (двойчы) і Андрэ Мальро.У 2008 годзе французска-афганскі пісьменнік Ацік Рахімі стаў уладальнікам прэміі за свой раман “Сінге Сабур – камень цярпення” (Syngué Sabour. Pierre de patience).У дадатак да прызнання французскімі літаратурнымі коламі лаўрэаты Ганкураўскай прэміі атрымліваюць сімвалічную грашовую…

Чытаць цалкам
Да 75-годдзя Карласа Шэрмана

Да 75-годдзя Карласа Шэрмана

Карлас Шэрман не толькі адкрываў беларусам і рускім (з В. Тарасам ён пераклаў на рускую мову знакаміты раман Г. Г. Маркеса “Восень патрыярха”) гішпанамоўную літаратуру – ён шмат дапамагаў іншым перакладчыкам адэкватна зразумець і перакласці творы замежных аўтараў. Пагартаўшы амаль любую перакладную кнігу з гішпанскай мовы на беларускую, вы, нават не ўбачыушы Шэрмана сярод перакладчыкаў, хутчэй за ўсё ўбачыце яго прадмову альбо каментары, альбо заўважыце, што менавіта ён гэтую кнігу ўкладаў. Прадмову да зборніка вершаў С. Вальехі “Чорныя геральды” (пераклад Рыгора Барадуліна) можна пабачыць тут.Карлас Шэрман – аўтар зборніка артыкулаў “Таямніцы почырку”, у якім, сярод іншага, разглядаюцца пытанні мастацкага перакладу на беларускую мову. Падрабязней біяграфію К. Шэрмана можна прачытаць тут.

Чытаць цалкам
Гішпанскія археолагі пачалі раскопы магілы Лоркі

Гішпанскія археолагі пачалі раскопы магілы Лоркі

Лонданская газета The Times паведамляе, што парэшткі паэта будуць эксгумаваныя, з іх будуць узятыя ўзоры ДНК для параўнання з ДНК яго сваякоў, і, у выпадку супадзення, косці Лоркі будуць перазахаваныя з урачыстасцямі.Сям’я Лоркі шмат гадоў супрацівілася гэтаму. Аднак пасля прыняцця ў 2007 годзе ў Гішпаніі закона “Аб гістарычнай памяці” родныя іншых ахвяр франкістаў, расстраляных разам з Лоркам, патрабавалі праз суд права на эксгумацыю і перазахаванне целаў. Суд прыняў гэтыя патрабаванні, і сваякі паэта ўрэшце далі згоду на раскопы магілаў у ваколіцах Гранады.Месца пахавання Лоркі з вялікай доляй верагоднасці было ідэнтыфікаванае яшчэ ў 1966 годзе ірландскім даследчыкам жыцця і творчасці паэта Енам Гібсанам (Ian Gibson), аўтарам некалькіх кніг пра даследзіны гібелі паэта.Гішпанскія ўлады пагадзіліся паставіцца да раскопаў і эксгумацыі як мага тактоўней, таму магілу паэта загарадзілі ад публікі, а археолагам забаранілі рабіць аматарскія здымкі работ на мабільныя тэлефоны, каб пазбегнуць распаўсюду…

Чытаць цалкам
Ізраіль і Германія спрачаюцца за раман Кафкі

Ізраіль і Германія спрачаюцца за раман Кафкі

Рукапіс рамана быў прададзены ў 1988 годзе на аўкцыёне Sotheby's амаль за 2 мільёны даляраў. Набыў яго кніжны агент, што дзейнічаў ад імя нямецкага ўраду, і ў дадзены момант рукапіс захоўваецца ў Музеі сучаснай літаратуры ў нямецкім горадзе Марбах. Цяпер жа Нацыянальная бібліятэка Ізраіля ў Ерусаліме, якая збірае ўсе творы, надрукаваныя ў Ізраілі, заяўляе, што “Працэс” неабходна вярнуць у краіну ў адпаведнасці з апошнім пажаданнем Макса Брода, сябра Кафкі і спадкаемца яго творчага здабытку.Гэта новы віток у спрэчцы за твор пісьменніка, што пачалася прыкладна з год таму, калі высветлілася, што дзве сястры, якія вялі адасоблены лад жыцця ў Тэль-Авіве, мусяць атрымаць у спадчыну дакументы і кнігі архіва Франца Кафкі. Судовыя слуханні, распачатыя Нацыянальнай бібліятэкай Ізраіля, цягнуцца ўжо некалькі месяцаў.Нямецкі пісьменнік габрэйскага паходжання Франц Кафка памёр у 1924 годзе ад сухотаў, у апошнім лісце да Брода ён пісаў: “Любы Макс, мая апошняя просьба: усё, што я пакідаю па сабе (трэба)…

Чытаць цалкам
Бунінскую прэмію атрымаў Аляксандр Праханаў

Бунінскую прэмію атрымаў Аляксандр Праханаў

Праханаў узнагароджаны за падшыўку перадавіцы газеты “Заўтра” за 2008 год, а таксама кнігі “Сімфонія “пятай імперыі” ("Симфония "пятой империи") і “Імперская крышталеграфія” ("Имперская кристаллография"). Пісьменнік атрымаў залаты медаль, а таксама будзе ўзнагароджаны грашовым прызам, памер якога не ўдакладняецца. Летась прыз складаў 350 тысяч расійскіх рублёў.Срэбныя медалі былі ўручаныя Захару Прылепіну з а яго “TerraTartarara: Гэта тычыца асабіста мяне”(«TerraTartarara: Это касается лично меня») і Аляксей Пушкоў “Пуцінскія арэлі. Постскрыптум: дзесяць гадоў у атачэнні” («Путинские качели. Постскриптум: десять лет в окружении»). Уладальніку срэбных медалёў таксама будуць уручаныя грашовыя прызы, іх памер не паведамляецца.Бунінская прэмія была заснаваная ў 2004 годзе. Сфера літаратурнай дзейнасці, у якой яна ўручаецца, будзе мяняцца штогод: яе ўжо прысуджалі за паэзію, прозу, біяграфічныя творы. Летась лаўрэатам прэміі быў названы Юрый Палякоў.Аляксандр Праханаў (нар. 1938) – выпускнік…

Чытаць цалкам
Мексіканская выведка дзесяцігоддзямі сачыла за Маркесам

Мексіканская выведка дзесяцігоддзямі сачыла за Маркесам

Мексіканская выведка лічыла яго кубінскім агентам, праслухоўвала яго тэлефон, а таксама сачыла за яго перамяшчэннямі з моманту, калі Маркес разам з сям’ёй пераехаў на пастаяннае жыхарства ў Мексіку (1967). Падазрэнні спецслужбаў былі заснаваныя на сяброўстве аўтара “Ста гадоў адзіноты” з Фідэлем Кастра, а таксама на яго “левых” поглядах. У адпаведнасці з дакументамі, надрукаванымі ў газеце El Universal, назіранне за Габрыэлем Гарсіем Маркесам, або Габо, як яго называюць у Паўднёвай Амерыцы, цягнулася прынамсі да 1985 году, дакументы ж наступных гадоў дагэтуль засакрэчаныя.Паводле запісу размовы Маркеса з дырэктарам кубінскага агенцтва навінаў “Prensa Latina”, пісьменнік кажа, што перадаў правы на свой раман “Хроніка абвешчанай смерці” камуністычнаму ўраду Кубы.“Дадзены факт даказвае, што Габрыэль Гарсія Маркес, акрамя таго, што з’яўляецца пракубінскім і прасавецкім, ёсць агентам прапаганды службы выведкі гэтай краіны”, – гаворыцца ў дакуменце 1982 году. У той самы год Маркес стаў лаўрэатам…

Чытаць цалкам
Выказванні Нобелеўскага лаўрэата пра Біблію пакрыўдзілі каталікоў

Выказванні Нобелеўскага лаўрэата пра Біблію пакрыўдзілі каталікоў

Выступаючы падчас прэзентацыі сваёй новай кнігі “Каін” (Caim), якая ўяўляе сабой іранічны пераказ біблейнай гісторыі Каіна, сына Адама і Евы, Жазэ Сарамагу заявіў, што грамадства, магчыма, было б лепшым без Бібліі. Прадстаўнікі рыма-каталіцкай царквы назвалі яго выказванні “рэкламным ходам”.“Біблія – гэта падручнік па амаральнасці, што мае моцны ўплыў на нашу культуру і нават на лад нашага жыцця. Без Бібліі мы былі б іншымі і, магчыма, лепшымі людзьмі”, – перадае яго словы агенцтва навінаў Lusa. Таксама Сарамагу раскрытыкаваў “жорсткага, зайздроснага і невыноснага Бога, які існуе адно ў нашых галовах”. Аднак ён не лічыць, што яго кніга ў нейкай ступені можа абразіць каталікоў, “таму што яны не чытаюць Біблію”. “Яна можа абразіць габрэяў, але гэта для мяне няважна”, – дадаў ён.Айцец Мануэль Маружау, прэс-сакратар Епіскапскай канферэнцыі Партугаліі, даў наступную ацэнку выказванням раманіста: “Такі пісьменнік, як Сарамагу, мае поўнае права на крытыку, аднак абразы яшчэ нікому не дадавалі…

Чытаць цалкам
Сярод фіналістаў прэміі Angelus – Ігар Бабкоў

Сярод фіналістаў прэміі Angelus – Ігар Бабкоў

"Добрых кніг насамрэч было больш, чым сем. Выбіраць было надзвычай цяжка", – зазначыў сябра журы прафесар Анджэй Завада.Фіналістамі сталі наступныя пісьменнікі:Ігар Бабкоў "Адам Клакоцкі і ягоныя цені" (Беларусь)Ота Філіп "Суседзі і іншыя" (Чэхія)Міленка Ергавіч "Рута Танэрбаўм" (Боснія і Герцагавіна)Бернхард Шлінк "Вяртанне дадому" (Германія)Ёзэф Шкварэцкі "Выпадкі з жыцця інжынера чалавечых душаў" (Чэхія)Кшыштаф Варга "Гуляш з турула" (Польшча)Інга Івасюў "Бамбіна" (Польшча)Паводле прафесара Завады, большасць дасланых сёлета кніг апавядаюць пра сучаснасць, але таксама і пра праблемы Другой сусветнай вайны. "Гэтыя кнігі яднае яшчэ адна сюжэтная лінія: яны асвятляюць з'явы, якія раней не прысутнічалі ў публічным дыскурсе, – калабарацыянізм, здрада, пераслед габрэяў. Кажучы больш агульна – віну кожнага народа за пераслед сваіх суайчыннікаў..."Сёлета ўпершыню будзе таксама ўзнагароджаны найлепшы перакладчык. Калі пераможа замежная кніга, узнагароду аўтаматычна атрымае яе перакладчык. Калі…

Чытаць цалкам
Улюбёны дзіцячы герой – Гары Потэр

Улюбёны дзіцячы герой – Гары Потэр

Так, на другім месцы – Гідкі Генры з цыклу Франчэскі Сайман (Francesca Simon), запушчанага ў 1994 годзе. На трэцім месцы – Трэйсі Бікер (Tracy Beaker), створаная Жаклін Ўілсан (Jacqueline Wilson). Тым часам брытанскія дзеці любяць і такіх персанажаў, як Папялушка, Пітэр Пэн, Ханна Мантана і Віні-Пух. У спісе фігуруюць адразу тры персанажы, створаныя Руалам Далам (Roald Dahl), – яны занялі 10, 15, 16 і 20 месцы.Усяго ў апытанцы ўдзельнічала 1318 дзяцей. Адказваючы на дадатковае пытанне, 51% рэспандэнтаў заявілі, што галоўным элементам, які прымушае іх прачытаць тую ці іншую кнігу, з’яўляецца галоўны герой, 43% больш за ўсё цэняць сюжэт, 38% прачытаюць кнігу, калі яна заснаваная на тэлесерыяле, а 32% хочуць, каб у аснове ляжаў кінафільм.Улюбёныя героі брытанцаў ад 5 да 12 гадоў:1. Гары Потэр (Harry Potter);2. Гідкі Генры (Horrid Henry);3. Трэйсі Бікер (Tracy Beaker);4. Біф, Чып і Кіпер (Biff, Chip and Kipper – персанажы са школьных адукацыйных постэраў);5. Ханна Мантана (Hannah Montana);6.…

Чытаць цалкам
Літаратурную прэмію Франкфурцкага кніжнага кірмашу атрымаў італьянец

Літаратурную прэмію Франкфурцкага кніжнага кірмашу атрымаў італьянец

Прэстыжная ўзнагарода ўручаецца штогод з 1950 году чалавеку, які “ў значнай ступені прасоўваў ідэі міру” ў сваіх літаратурных, навуковых і мастацкіх творах.Сямідзесяцігадовы Клаўдыё Магрыс – раманіст, эсэіст, газетны калумніст і навуковец, у фокусе цікаўнасці якога – Сярэдняя Еўропа.У сваёй прамове падчас цырымоніі ўзнагароджвання ён перасцярог супраць палітычнага папулізму ў Еўропе і раскрытыкаваў “нябачныя бар’еры”, што паўстаюць паміж імігрантамі і карэннымі жыхарамі ў найбуйнейшых гарадах Еўропы.А таксама, не ўзгадваючы наўпрост італьянскага прэм’ер-міністра Сільвіё Берлусконі, Магрыс “як італьянскі патрыёт” выказаў спадзеў, “што мая краіна зноў не паўстане піянерам памылковых ідэяў, бо гэта мы, урэшце, прыдумалі фашызм у Еўропе”.Магрыс з’яўляецца ўладальнікам некалькіх буйных еўрапейскіх літаратурных узнагародаў, таксама яго імя гучыць у спісе фаварытаў на атрыманне Нобелеўскай прэміі па літаратуры.

Чытаць цалкам