№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Навіны літаратуры

Знайшлі п’есу аўтарства Шэкспіра

Знайшлі п’есу аўтарства Шэкспіра

Pl@giarism – менавіта такую назву носіць праграма, што была створаная, каб выкрываць несумленнасць студэнтаў, шукаючы паўтор трох і больш словаў з п’есаў таго часу.Брайн адзначыў, што праграма дапамагае знайсці ад 10 да 20 супадзенняў у п’есах розных аўтараў пры супастаўленні. Параўнаўшы ж ананімную п’есу з п’есамі ранняга Шэкспіра, ён такіх супадзенняў выявіў 200.“Калі ты знаходзіш каля 200 супадзенняў, то можаш практычна быць упэўненым. Лёгка заўважыць, што пэўныя сцэны вельмі шэкспіраўскія, але ніхто не можа сказаць, чаму пэўныя строфы дакладна яму не належаць. Па якасці гэта сапраўды два розныя аўтары”, – кажа Брайн Вікерс.Супадзенні знайшлі ў чатырох сцэнах, гэта складае каля 40 % п’есы.Версія, што п’еса “Праўленне караля Эдуарда ІІІ” належыць пяру Шэкспіра, была адрынутая ў канцы 1990-х, але пры гэтым яе ўключылі ў оксфардскае выданне поўнага збору Шэкспіра (The Oxford Shakespeare: The Complete Works).

Чытаць цалкам
Паэтычная прэмія імя Лоркі – Кабальера Банальду

Паэтычная прэмія імя Лоркі – Кабальера Банальду

Сёлета ў конкурсе ўзялі ўдзел 35 паэтаў з 15 краін. Пераможца прэміі атрымае ўзнагароду ў памеры 50 000 еўра. Гэта найвялікшы грашовы прыз сярод паэтычных прэміяў гішпанамоўнага свету.Паэт і эсэіст Кабальера Банальд нарадзіўся ў 1926 годзе ў гішпанскім горадзе Херэс. Ён належыць да пакалення гішпанскіх пяцідзесятнікаў. Найбольш значныя яго паэтычныя зборнікі – “Мёртвыя гадзіны” (Las horas muertas) і “Лабірынт Фартуны” (Laberinto de Fortuna).Пазнаёміцца з паэзіяй Хасэ Мануэля Кабальера Банальда па-гішпанску можна тут: poesiaspoemas.com

Чытаць цалкам
Вызначылі фіналістаў галоўнай гішпанскай прэміі ў галіне прозы

Вызначылі фіналістаў галоўнай гішпанскай прэміі ў галіне прозы

Грашовы прыз пераможцу ў памеры 601 000 еўра робіць прэмію другой літаратурнай прэміяй па шчодрасці ў свеце, саступаючы адно літаратурнаму Нобелю. Грашовы падарунак за другое месца складае 150 000 еўра. У цэлым на разгляд журы было прадстаўлена 492 раманы з усяго свету. Сярод іх 219 з Гішпаніі, 61 з Паўднёвай Амерыкі, 51 з Паўночнай Амерыкі, 11 з Цэнтральнай Амерыкі і 10 з краінаў Еўропы, у тым ліку з Францыі, Швейцарыі, Вялікабрытаніі, Германіі і Італіі. Таксама адзін раман упершыню за ўсю гісторыю прэміі, а ўручэнне прэміі пройдзе ўжо ў 58-ы раз, прыйшоў з Японіі.Спіс фіналістаў Premio Planeta выглядае наступным чынам:Concierto para Leah. Марыя Барбара ЛеонImposturas virtuales. Марфіса Брадамантэ (псеўданім)Así sea (Aché to). М. Кармэ МельхорAl oeste del este. Блас Баларын (псеўданім)No sé tu nombre. Жан Грын (псеўданім)El faro del unicornio. Франсіска Мелера МайлоPobre corazón. Дыятыма Елінэк (псеўданім)Vendiendo bombas Atómicas. Х. Х.Лопэс-Каварубіас (псеўданім)El biaje. Вірджынія Эвара…

Чытаць цалкам
Сапраўдныя хаўтуры Эдгара По праз 160 гадоў пасля смерці

Сапраўдныя хаўтуры Эдгара По праз 160 гадоў пасля смерці

Эдгар Алан По, празаік і паэт "цёмнага" рамантызму, стваральнік дэтэктыўнага жанру, сустрэў смерць нашмат страшнейшую, чым любы з герояў яго гатычных аповедаўУсё пачалося з таго, што саракагадовага пісьменніка, без грошай у кішэні, апранутым у чужое і, хутчэй за ўсё, збітым, знайшлі на вуліцах Балтымара, дзе ён бессэнсоўна блукаў. Памёр По праз чатыры дні пасля ўзгаданага здарэння 7 кастрычніка 1849 году ў шпіталі. Яго апошнімі словамі былі: “Божа, памажы маёй беднай душы”.Але, хаця ў той час ён быў, відаць, найзнакаміцейшым пісьменнікам ЗША, яго кузэн Нэлсан По не палічыў патрэбным паведаміць грамадскасці пра смерць брата. На хаўтурах не было і дзесятку людзей, а святар нават не прачытаў казань. Цырымонія цалкам цягнулася не больш за тры хвіліны.Аддаць даніну памяці любімаму аўтару і вартым чынам правесці яго ў апошні шлях амаль праз 160 гадоў пасля яго смерці вырашылі прыхільнікі творчасці пісьменніка, якія ў нядзелю збяруцца ў амерыканскім горадзе Балтымар. У 11.30 раніцы увасабленне…

Чытаць цалкам
Нобелеўскую прэмію па літаратуры атрымала Герта Мюлер

Нобелеўскую прэмію па літаратуры атрымала Герта Мюлер

56-гадовая Герта Мюлер нарадзілася ў Румыніі, адкуль эмігравала ў Германію ў 1987 годзе. Яе бацькі належалі да нямецкамоўнай меншасці Румыніі. Дэбютавала ў 1982 годзе зборнікам апавяданняў "Нізіны" (Niederungen), які ў Румыніі падпаў пад цэнзуру і цалкам быў выдадзены ў Германіі праз два гады.Жыве ў Берліне. Уладальніца прэстыжных нямецкіх літаратурных прэміяў (прэмія імя Генрыха Кляйста, імя Франца Кафкі і інш.) Піша па-нямецку, некаторыя творы перакладзеныя на ангельскую, французскую, гішпанскую мовы ("Пашпарт", "Зямля Зялёных Сліваў" і інш.). Многія яе творы прысвечаныя жыццю Румыніі за часамі кіравання Нікалае Чаўшэску.Уручэнне прэміі адбудзецца 10 снежня ў Стакгольме. Пераможца атрымае 10 мільёнаў шведскіх кронаў (прыкладна 1,4 млн даляраў).Герта Мюлер – 12-я жанчына-лаўрэат Нобелеўскай прэміі.

Чытаць цалкам
У Маскве назвалі фіналістаў “Рускага Букера”

У Маскве назвалі фіналістаў “Рускага Букера”

Алена Кацішонак –“Жылі-былі дзед і баба” (Жили-были старик со старухой), Раман Сенчын – “Елтышавы” (Елтышевы), Аляксандр Церахаў – “Каменны мост” (Каменный мост), Барыс Хазанаў – “Учарашняя вечнасць” (Вчерашняя вечность), Алена Чыжова – “Час жанчын” (Время женщин), Леанід Юзэфовіч – “Журавы і карлікі” (Журавли и карлики). Як адзначыў старшыня журы Сяргей Гандлеўскі, выбраць шасцярых фіналістаў было даволі складана, бо лідэра як такога няма. “Асабіста ў маім папярэднім спісе было 11 імёнаў. У маіх калегаў прыкладна столькі ж. Але паводле статуту конкурса кароткі спіс павінен утрымліваць толькі шэсць чалавек, таму журы, як кажуць, рэзала па жывому”, – зазначыў ён.Цяпер журы неабходна будзе выбраць лаўрэата з шасці фіналістаў. Яго імя агучаць 3 снежня.Пераможца атрымае грашовую ўзнагароду ў памеры 500 тысячаў рублёў, астатнія фіналісты – па 50 тысячаў. Пры гэтым прэмія Букер вызваленая ад падатковага цяжару.“Рускі Букер” – першая недзяржаўная літаратурная прэмія Расіі з 1917 году, была заснаваная…

Чытаць цалкам
“Руская прэмія” пачала прыём твораў на конкурс 2009 году

“Руская прэмія” пачала прыём твораў на конкурс 2009 году

Як адзначылі ў аргкамітэце, на конкурс прымаюцца творы на рускай мове, напісаныя, выдадзеныя ці надрукаваныя цягам 2009 году. Творы можна дасылаць да 30 лістапада.“Рускую прэмію” сёлета традыцыйна ўручаць у трох намінацыях: “Буйная проза” (аповесці і раманы), “Малая проза” (аповесці і зборнікі апавяданняў) і “Паэзія”.Пераможца ў кожнай намінацыі атрымае пяць тысяч даляраў. Лаўрэаты, якія занялі другое і трэцяе месца ў кожнай намінацыі, атрымаюць па дзве і паўтары тысячы адпаведна. Акрамя таго, творы-пераможцы ўвойдуць у выдавецкія планы заснавальнікаў і партнёраў “Рускай прэміі ”.Летась пераможцам “Рускай прэміі” ў галоўнай намінацыі конкурсу стаў Барыс Хазанаў (Германія) з раманам “Учарашняя вечнасць” ("Вчерашняя вечность"). Найлепшым аўтарам “Малой прозы” была прызнаная Маргарыта Мекліна (ЗША) з кнігай “Мая злачынная сувязь з мастацтвам” ("Моя преступная связь с искусством"). У намінацыі “Паэзія” найлепшай была прызнаная кніга паэзіі Бахыта Кенжэева.Сайт "Рускай прэміі": russpremia.ru

Чытаць цалкам
Букер-2009 атрымала Хілары Мэнтэл

Букер-2009 атрымала Хілары Мэнтэл

: “Нашае рашэнне грунтавалася на абсалютнай ёмістасці кнігі, на адважнасці выбару сюжэту, месца і часу дзеяння, а таксама на бліскучым увасабленні дэталяў”.“Вулф-хол” апавядае гісторыю Томаса Кромвэля, сына каваля, які ў эпоху Цюдараў робіцца адным з самых галоўных дарадцаў караля Генрыха VIII.Варта адзначыць, што папярэдне раман “Вулф-хол” быў абсалютным фаварытам на такім буйным брокерскім сайце як Ladbrokes, дзе практычна 80 % ставак рабіліся менавіта на яго. Некаторыя нават асцерагаліся, што гэта можа перашкодзіць раману перамагчы. Аднак асцярогі не апраўдаліся.За свой раман Хілары Мэнтэл, адна з самых паважаных і недаацэненых буйнымі ўзнагародамі ангельскіх пісьменніц атрымала прыз, квіток на 50 000 фунтаў стэрлінгаў, а таксама гарантаваны сусветны поспех сваёй кнігі.Яе перамога асабліва ўражвае, калі ўлічыць, што сёлетні кароткі спіс называюць адным з самых моцных за апошнія гады. Хілары Мэнтэл удалося абысці…

Чытаць цалкам
Названая найлепшая польская кніга году

Названая найлепшая польская кніга году

Сёлета прэмія Нікэ ўручалася ў трынаццаты раз. Упершыню за апошнія шэсць гадоў яе лаўрэатам стаў паэт, які атрымаў статуэтку і грашовую ўзнагароду памерам 100 тысячаў злотых. Сярод сямі фіналістаў было пяць раманаў, адзін паэтычны зборнік і адзін зборнік рэпартажаў: “Жэсты” (Gesty) Ігнацы Карповіча, “Палац Астрожскіх” (Pałac Ostrogskich) Тамаша Пёнтка, “Каралева тырамісу” (Królowa tiramisu) Богдана Славіньскага, “Фабрыка мухаловак” (Fabryka muchołapek) Анджэя Барта, “Бамбіна” (Bambino) Інгі Івасюў, “Песня пра залежнасці і падлегласці” (Piosenka o zależnościach i uzależnieniach) Эўгеніюша Ткачышына-Дыцкага і “Гуляш з турула” (Gulasz z turula) Кшыштафа Варгі.Цягам апошніх пяці гадоў прэмію атрымлівалі празаікі: Вольга Такарчук, Вэслаў Мысліўскі, Дарота Маслоўска, Анджэй Стасюк і Войцэх Кучак. У 2003 годзе за паэтычны зборнік быў узнагароджаны Яраслаў Марэк Рымкевіч.

Чытаць цалкам
Названыя лаўрэаты прэміі “Ясная паляна”

Названыя лаўрэаты прэміі “Ясная паляна”

Па словах намесніка культуры РФ, “Ясная Паляна” – “адна з самых сумленных расійскіх прэміяў, якую атрымліваюць пісьменнікі, якія развіваюць традыцыі рускай класічнай літаратуры”.Цырымонія ўручэння прэміі прайшла 5 кастрычніка ў Маскве. Уладзімір Лічуцін перамог у намінацыі “Сучасная класіка” і атрымаў 500 тысяч рублёў. Васіль Галаванаў атрымаў перамогу ў намінацыі “21 стагоддзе. Яркі твор сучаснай прозы” і атрымаў грашовую ўзнагароду ў памеры 250 тысяч рублёў.У “Расколе” Лічуцін звяртаецца да тэмы рускага рэлігійнага расколу ў XVII стагоддзі. У цэнтры сюжэту “Вострава” – гісторыя пра тое, як пошукі сэнсу жыцця прыводзяць героя на закінуты запалярны востраў у Баранцавым моры, што нечакана робіцца для яго тэрыторыяй паратунку, кахання і крыніцаю натхнення. Па словах журы, Васіль Галаванаў – гэта “сучасны пісьменнік з культурным адлівам”, а яго раман “Востраў” – “гэта сапраўдная спавядальная рэч”.Літаратурная прэмія “Ясная паляна”, ініцыятарам якой выступае Дзяржаўны мемарыяльны і прыродны…

Чытаць цалкам