№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Навіны літаратуры

Да 100-годдзя Багдана-Ігара Антоныча

Да 100-годдзя Багдана-Ігара Антоныча

Таксама вашай увазе прапануем інтэрв’ю з укладальнікам поўнага збору твораў Б.-І. Антоныча Міколам Ільніцкім, якое нядаўна з’явілася ва ўкраінскай газеце “Україна молода”.Сто гадоў ён губляўся і не раз знаходзіўся. Вакол ягонага імені ствараюцца міфы, і кожны спрабуе разгледзець у абліччы паэта, што калісьці жыў у Львове, свайго Антоныча. Для адных Багдан-Ігар Антоныч паўстае ў вобразе сціплага хлопца, самотнага кніжніка, які ніколі не ведаў жанчыны. Іншыя ўяўляюць яго гулякам, сталым наведвальнікам бардэляў, багемным творцам. Са словаў самога Антоныча мы дакладна ведаем, што ён адначасова “хрушч на вішні”, “мудры ліс”, “закаханы ў жыццё паганец”, “дзіця п’яное з сонцам у кішэні”, “стрэльба, радасцю набітая”... Пра тое, якім Антоныч быў напраўду ў жыцці і творчасці, расказаў напярэдадні 100-годдзя з дня нараджэння паэта, што святкуецца 5 кастрычніка, найбуйнейшы ва Украіне спецыяліст па творчасці Антоныча, прафесар Львоўскага…

Чытаць цалкам
Нямецкую літаратурную прэмію “Welt” атрымаў Філіп Рот

Нямецкую літаратурную прэмію “Welt” атрымаў Філіп Рот

За свой унёсак у сусветную літаратуру Філіп Рот атрымае 10 000 еўра.76-гадовы Філіп Рот нарадзіўся ў 1933 годзе ў Нью-Ёрку. Да найбольш вядомых яго твораў належаць раманы “Скарга Партноя”, “Чалавечая пляма”, “Амерыканская пастараль”.

Чытаць цалкам
Перуанскі пісьменнік атрымаў новую нямецкую літаратурную прэмію

Перуанскі пісьменнік атрымаў новую нямецкую літаратурную прэмію

Гэта палітычная гісторыя, што разгортваецца ў безыменнай аслабленай вайной краіне Лацінскай Амерыкі. Фрэдэрык Мельтэндорф атрымаў 10 000 еўра ў якасці ўзнагароды за пераклад рамана з ангельскай на нямецкую. Узнагарода, уручаная 30 верасня 2009 году, заснаваная Домам сусветных культур у Берліне – нямецкім нацыянальным цэнтрам сучаснага не-еўрапейскага мастацтва – і Фундацыяй Elementarteilchen у Гамбургу, некамерцыйнай арагнізацыяй, якая падтрымлівае культурніцкія праекты. Прэмія мае на мэце прадэманстраваць творы таленавітых пісьменнікаў з Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі.

Чытаць цалкам
Памёр грузінскі пісьменнік Атар Чыладзэ

Памёр грузінскі пісьменнік Атар Чыладзэ

Іншыя падрабязнасці, а таксама дата і месца пахавання пакуль не ўдакладняюцца.Чыладзэ быў аўтарам дзесятку кнігаў, у тым ліку раманаў “Авелум”, “Гадоры”, “Ішоў па дарозе чалавек”. Яго творы прынеслі аўтару прэмію імя Ш. Руставэлі, прэмію Іліі Чаўчадзэ, а таксама Дзяржаўную прэмію Грузіі. У 1999 годзе Чыладзэ быў высунуты на Нобелеўскую прэмію, але саступіў Гюнтэру Грасу.Атар Чыладзэ таксама перакладаў на грузінскую Пушкіна і іншых класікаў рускай літаратуры, акрамя таго пісаў для кіно.

Чытаць цалкам
Музей Канстанцінаса Кавафіса з’явіцца ў Грэцыі

Музей Канстанцінаса Кавафіса з’явіцца ў Грэцыі

Музейная калекцыя будзе прадстаўленая рукапісамі паэта, кнігамі, фотаздымкамі, мэбляю, якая некалі належала Кавафісу, і прадметамі хатняга ўжытку. Архіў паэта, што памёр тры чвэрці стагоддзя таму ў Егіпце, перадасць у фонд музея прыватная арганізацыя “Лабараторыя па вывучэнні навагрэцкай культуры”.Канстанцінас Кавафіс (1863–1933) лічыцца адным з найярчэйшых прадстаўнікоў сучаснай грэцкай паэзіі. Падрабязней пра асобу і жыццёвы шлях паэта можна пачытаць на старонцы аўтара.Упершыню на беларускай мове паэзія Канстанцінаса Кавафіса загучала ў другім нумары часопіса “ПрайдзіСвет” і прадстаўленая вершам "Аднастайнасць" (Μονοτονια) у перакладзе К. Коракса.

Чытаць цалкам
Электронныя кнігі перамогуць папяровыя ў 2018 годзе

Электронныя кнігі перамогуць папяровыя ў 2018 годзе

У 2008 годзе 27 % рэспандэнтаў выказаліся пра тое, што электронныя кнігі ніколі не пераўзыдуць папяровыя, сёлета іх усяго 22 %.Такая тэндэнцыя назіраецца нягледзячы на тое, што большасць апытаных выдаўцоў адзначаюць, што доля электронных кніг ад агульнай колькасці прададзеных зусім невялікая. Каля 60 % сцвярджаюць, што сёлета яна складае нашмат менш за 10 %. Але ў далейшым выдаўцы чакаюць значнага росту попыту на электронныя кнігі. Каля 80 % апытаных лічаць, што лічбавыя кнігі нясуць з сабой хутчэй кардынальныя змены, чым напраўду пагражаюць традыцыйным формам кнігадрукавання.“Прыйшоў час шукаць новыя стратэгіі, ачысціць рынак, а таксама наладзіць аналіз міжнароднага рынку кнігавыдання”, – заявіў Юрген Бос, дырэктар Франкфурцкага кніжнага кірмашу.Апытанне праводзілася ў верасні Франкфурцкім кніжным кірмашом, гандлёвым часопісам buchreport пры падтрымцы Publishers Weekly.

Чытаць цалкам
Сёння -- Сусветны дзень перакладчыка

Сёння -- Сусветны дзень перакладчыка

Рэдакцыя "ПрайдзіСвета" яшчэ раз віншуе сваіх калегаў са святам. Прынагодна хочацца згадаць словы Жазэ Сарамагу: "Пісьменнікі ствараюць нацыянальныя літаратуры. Сусветную літаратуру ствараюць перакладчыкі".

Чытаць цалкам
Праз 80 гадоў выйдзе працяг гісторыі пра Віні-Пуха

Праз 80 гадоў выйдзе працяг гісторыі пра Віні-Пуха

Дэвід Бенедыктус, аўтар, які вырашыў наноў аб’яднаць ласага да мёду мядзведзіка з Тыграй, Парсючком і Кенгуранём, крыху змяніў характар яшчэ аднаго сябра Віні – восліка Іа. У сваёй новай кнізе меланхалічны Іа зойме больш актыўную жыццёвую пазіцыю, чым тое меў намер зрабіць Мілн.“Цяжэй за ўсё пісаць пра тых герояў, якіх ведаеш найлепш, асабліва Іа”, – прызнаўся Д. Бенедыктус. – У нас ужо ёсць 20 гісторый, у кожнай з якіх Іа ўсё шкадуе сябе. Я не хацеў бы, каб ён быў занудным у новай кнізе, таму зрабіў яго крыху больш актыўным”.Іа, як і ўсе героі Алана Мілна, быў створаны на аснове адной з лялек яго сына Крыстафера Робіна. Лялечнага восліка яму падаравалі на Каляды, але з цягам часу шыя цацкі страціла пругкасць, і менавіта так сумны выгляд лялькі падштурхнуў Мілна да стварэння вобраза Іа. Для таго каб натхніцца на напісанне кнігі, якая павінная выйсці 5 кастрычніка 2009 году, Бенедыктус заглыбіўся ў творы Мілна, напісаныя ім для часопіса “Punch” цягам 20–30-х гадоў мінулага стагоддзя. Таксама…

Чытаць цалкам
Кніга І. Бабкова трапіла ў паўфінал прэміі Angelus

Кніга І. Бабкова трапіла ў паўфінал прэміі Angelus

, пісьменнікам з 21 краіны Цэнтральнай Еўропы: Албаніі, Аўстрыі, Беларусі, Босніі і Герцагавіны, Балгарыі, Харватыі, Чэхіі, Эстоніі, Літвы, Латвіі, Македоніі, Малдавіі, Германіі, Польшчы, Расіі, Румыніі, Сербіі, Славакіі, Славеніі, Украіны і Венгрыі. Кожны выдавец мае права прапанаваць на атрыманне прэміі аднаго польскага і аднаго замежнага аўтара. Сёлета прэмія ўручаецца ў чацверты раз.14 кніг, што трапілі ў паўфінал:Давід Албахары "Мана" (Сербія) Януш Андэрман "Усё гэта" (Польшча) Ігар Бабкоў "Адам Клакоцкі і ягоныя цені" (Беларусь) Анджэй Барт "Фабрыка мухаловак" (Польшча) Тэадора Дзімава "Маці" (Балгарыя) Радка Дэнэмаркова "Грошы ад Гітлера" (Чэхія) Ота Філіп "Суседзі і іншыя" (Чэхія) Інга Івасюў "Бамбіна" (Польшча) Міленка Ергавіч "Рута Танэрбаўм" (Боснія і Герцагавіна) Сігітас Парулскіс "Тры секунды нябёсаў" (Літва) Ежы Пільх "Марш Polonia" (Польшча) Бернхард Шлінк "Вяртанне дадому" (Германія) Ёзэф Шкварэцкі "Выпадкі з жыцця інжынера чалавечых душаў" (Чэхія) Кшыштаф Варга "Гуляш з…

Чытаць цалкам
Абвешчаныя намінанты на міжнародную прэмію Астрыд Ліндгрэн

Абвешчаныя намінанты на міжнародную прэмію Астрыд Ліндгрэн

Сярод іх беларускі драматург і дзіцячы пісьменнік Георгій Марчук, расійцы: мастак Яўген Антоненкаў і пісьменніца Кацярына Мурашова, літоўскі пісьменнік Альгімантас Зурба, польскі ілюстратар Юзэф Вількан, а таксама пісьменнікі і мастакі з самых розных краінаў свету. Абвяшчэнне лаўрэатаў прэміі Астрыд Ліндгрэн адбудзецца 24 сакавіка 2010 году ў шведскім горадзе Вімербі (Vimmerby).

Чытаць цалкам