№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Навіны літаратуры

Літаратурны фестываль European Borderlands у Беларусі

Літаратурны фестываль European Borderlands у Беларусі

Гэтая мяжа пасля пашырэння ЕС ў 2004 годзе падзяліла культурную прастору, непарыўна звязаную гістарычна і сатканую ў адно цэлае.Праграма European Borderlands – Абсягі паэзіі зводзіць разам самыя цікавыя галасы ў паэзіі і прозе Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Ужо тры гады запар фонд Allianz Kulturstiftung і Берлінскі літаратурны калоквіюм ладзяць літаратурны фэстываль у памежных рэгіёнах Еўропы. Тое, што было распачата ў Львове ў 2006 годзе і знайшло свой працяг у Ляйпцыгу і Бухарэсце, румынскіх Ясах і Кішынёве, цяпер можна будзе ўбачыць у Вільнюсе і Мінску: 15 аўтарак і аўтараў з Літвы, Беларусі, Германіі, Польшчы і Украіны 23–24 верасня ў Вільнюсе, а 25–26 верасня ў Мінску будуць прэзентаваць адно аднаму і публіцы свае тэксты і погляды на літаратуру.25 верасня 18.00: Культуры сустракаюцца ў слове: дыскусія з удзелам аўтараў.26 верасня 16.00 – 21.00: Вялікія развітальныя чытанні European Borderlands – Абсягі паэзіі.Удзельнікі: Эўгеніюс Алішанка (LT), Уладзімір Арлоў (BY), Марсэль Баер (D),…

Чытаць цалкам
Знайшлі сапраўднага аўтара “Канька-Гарбунка”?

Знайшлі сапраўднага аўтара “Канька-Гарбунка”?

Яршоў надрукаваў “Канька-Гарбунка” ва ўзросце 18 гадоў і пасля не стварыў нічога, што магло б параўнацца з гэтым творам. Яго аўтарства ўжо даўно ставілася пад сумнеў. Існуе нават тэорыя, што насамрэч казку напісаў Аляксандр Пушкін, хаця сам майстар рускай паэзіі трымаў “Канька” на паліцы ананімных твораў.Паводле версіі Уколавых, “Канька-Гарбунка” напісаў Мікалай Дэвітэ (1811–1844) – кампазітар, музыка, паэт, філосаф і мастак, схільны да літаратурных містыфікацыяў. Яшчэ ў 1820 годзе ён ананімна надрукаваў зборнік “Казкі майго дзядулі”, дзе ў некалькіх казках з’яўляўся чароўны конь, які дапамагаў герою.Мяркуецца, Дэвітэ падараваў сваю гатовую казку Яршову, які ў 1833 годзе страціў бацьку і брата і застаўся без аніякіх сродкаў да існавання. Пазней Дэвітэ, мабыць, таксама аддаў Яршову для публікацыі некалькі сваіх вершаў.Як адзначаюць Уколавы, у казцы ёсць цэлы шэраг матываў, характэрных для Дэвітэ, але не характэрных для Яршова. Другое і трэцяе выданне “Канька-Гарбунка” ажыццявілі без ведама…

Чытаць цалкам
Першы позірк у Залюстэркавую краіну

Першы позірк у Залюстэркавую краіну

Фільм Ціма Бёртана, эксцэнтрычнага кінарэжысёра, мультыплікатара, пісьменніка, – гэта пятнаццатая спроба экранізаваць, мабыць, адзін з самых вядомых і ўплывовых твораў для дзяцей і дарослых. Выявы можна паглядзець на сайце Wired.com

Чытаць цалкам
Выйшаў “чэшскі” нумар “ARCHE”

Выйшаў “чэшскі” нумар “ARCHE”

Але акрамя гістарычных і аналітычных артыкулаў, прысвечаных мінуламу і цяперашняму чэшскага грамадства, вялікая ўвага ў нумары надаецца літаратуры сучаснай Чэхіі. Укладальнікам “ARCHE” гэтым разам выступіў перакладчык і куратар кніжнай серыі “Чэшская калекцыя” Сяргей Сматрычэнка. У сваёй прадмове ён зазначае: “Хачу спадзявацца, што гэты нумар запомніцца, як запомніўся і той стары "Чэшскі альбом" 2003 году . Як мне здаецца, нумар, у якім надрукаваныя гэтыя радкі, дастаткова моцны, дастаткова роўны і дастаткова правакатыўны, якім і быў "ARCHE" ад самага свайго пачатку, і што – маю на ўвазе найперш правакатыўнасць – так уласціва чэхам, якія не паспелі ачоліць Еўразвяз, як тут жа наскандалілі, прывёзшы ў Брусэль сваю "Энтропу". Вось і мне цікава, што скажаш ты, беларускі чытачу, на макаранічныя эксперыменты ад Бары Грэгаравай, едкую сатыру ад Яна Пэлца або маналог прастытуткі ад Петры Гулавай”. У літаратурнай частцы акрамя ўзгаданых С. Сматрычэнкам аўтараў можна знайсці коміксы Яраслава Рудзіша…

Чытаць цалкам
Ва Украіне пабачыў свет поўны збор твораў Багдана-Ігара Антоныча

Ва Украіне пабачыў свет поўны збор твораў Багдана-Ігара Антоныча

, нататкі Антоныча, якія маюць вялікае значэнне для асэнсавання шматграннай адметнасці пісьменніка.Поўны збор твораў Антоныча друкуецца ўпершыню і ўтрымлівае 40 новых тэкстаў. Пры жыцці паэта асобнымі выданнямі пабачылі свет толькі тры яго зборнікі. Праз год пасля смерці былі надрукаваныя яшчэ два, падрыхтаваныя паводле рукапісаў. Астатнія творы Антоныча друкаваліся ў розных перыядычных выданнях таго часу, а некаторыя яго творы так і не трапілі да шырокага кола чытачоў, а захоўваюцца ў асабістым архіве паэта.Тэксты твораў поўнага акадэмічнага выдання пададзеныя паводле першадруку (або рукапісу) з максімальным захаваннем мовы аўтара, што зробіць магчымым сур’ёзныя навуковыя даследаванні ў розных сферах гуманітарных навук. Каштоўнасць кнігі і ў грунтоўных каментарах Данілы Ільніцкага і разгорнутай прадмовы, аўтарам якой з'яўляецца вядомы літаратуразнавец, член-карэспандэнт НАН Украіны Мікола Ільніцкі, адзін з першых “адкрывальнікаў” Антоныча, які ўжо больш за 40 гадоў даследуе творчасць геніяльнага…

Чытаць цалкам
Вянок памяці: Уладзімер Шатон

Вянок памяці: Уладзімер Шатон

Уладзімера Шатона “найпершым нэалаціністам Беларусі”, “паліглётам і аптымістам”. Вось як узгадвае сваё знаёмства і далейшае сяброўства выкладчык-лацініст Алесь Жлутка:“Ён мяне зьдзівіў тым, што зьвярнуўся да мяне на лаціне, калі даведаўся, што я выкладаю лацінскую мову. І з гэтага моманту мы пачалі зь ім на лаціне размаўляць. Ён таксама цудоўна размаўляў па-ангельску, па-нямецку, па-француску. Ведаю, што вывучаў японскую мову і апошнімі гадамі займаўся кітайскай. Мяне ў ім заўсёды захапляла вельмі вялікая мэтанакіраванасьць. Проста як можна было знаходзіць час, каб падтрымліваць у працоўным стане такую вялікую колькасьць моў! Студэнты ад яго былі ў вялікім захапленьні. І, акрамя таго, сам па сабе быў вельмі сяброўскі, адкрыты, шчыры чалавек. Гэта цэлы сусьвет”.Уладзімер Шатон паходзіць з Рэчыцы, тагачасны менскі Інстытут замежных моваў скончыў пасьля вайны і працаваў там выкладчыкам нямецкай мовы. Лацінскую і некаторыя іншыя замежныя мовы вывучыў самастойна. Прычым гэтак дасканала, што…

Чытаць цалкам
Абвешчаны доўгі спіс Бунінскай прэміі-2009

Абвешчаны доўгі спіс Бунінскай прэміі-2009

Геаграфія прэміі шырокая: у доўгім спісе фігуруюць творы з 34 гарадоў і 22 рэгіёнаў Расіі. Сярод прэтэндэнтаў таксама ёсць аўтары з 11 замежных краінаў: Арменіі, Германіі, Грузіі, Ізраіля, Італіі, Казахстана, Латвіі, Мальты, ЗША, Украіны і Эстоніі.Бунінская прэмія была заснаваная ў 2004 годзе для падтрымкі рускага прыгожага пісьменства і адраджэння найлепшых традыцый рускай літаратуры.Традыцыйна абіраюць чатырох пераможцаў конкурсу. У выпадку, калі сярод прэтэндэнтаў вартага кандытата не будзе, прэмія не прысуджаецца.22 кастрычніка, у дзень нараджэння Івана Буніна, журы абвесціць пераможцу, які атрымае Залаты медаль з выяваю Буніна і грашовую ўзнагароду, а таксама тры прэміі, кожная з якіх складаецца са Срэбнага медаля і грашовага ўзнагароджання.У папярэднія гады лаўрэатамі Бунінскай прэміі былі Юрый Палякоў, Вадзім Месяц, Андрэй Дзяменцьеў, Андрэй Бітаў і іншыя аўтары.

Чытаць цалкам
Знайшлі “знішчаную” п’есу аўтара “Сірано дэ Бержэрака”

Знайшлі “знішчаную” п’есу аўтара “Сірано дэ Бержэрака”

“Бессаромная” і “бязглуздая” – такімі эпітэтамі, як паведамляе Telegraph, характарызавалі яе сучаснікі. Дзеянне п’есы адбываецца ў парыжскім Музеі мадам Цюсо. Героі, удаючы васкавыя фігуры, раптам высокваюць, каб спакушаць жанчынаў-наведніцаў музею. Яны шукаюць любоўныя лісты, схаваныя ў крамнай шыльдзе ў выглядзе чырвонай пальчаткі. Крытыкі называлі п’есу “непрыстойнай”. У адной са сцэнаў актрыса з’яўляецца перад гледачамі ў “кароткай спадніцы і гарсэце”, а ў другой мужчыны – толькі ў споднім. Пры канцы чацвертага акту “ў тэатры не засталося нікога”, – пісала пра п’есу Le Figaro ў той час. Пасля вялікага поспеху “Сірано дэ Бержэрака” Эдмон Растан, адчуваючы ганьбу за гэтую сваю няўдачу, знішчыў усе магчымыя копіі твора, а таксама заплаціў дырэктару тэатру, каб п’еса больш ніколі не была пастаўленая на сцэне. Але адна-адзіная копія засталася. Менавіта яе праз больш чым стагоддзе прафесар Фур’е знайшоў у архівах тэатральных цэнзараў. Аднак, па словах прафесара, выпадак саслужыў Растану добрую…

Чытаць цалкам
Абвешчаны доўгі спіс Букераўскай прэміі

Абвешчаны доўгі спіс Букераўскай прэміі

Антонія Бает "Дзіцячая кніга" (A. S. Byatt, The Children's Book)Джозэф Максвэл Кутзэе "Летняя пара" (J. M. Coetzee, Summertime)Адам Фаўлдс "Лабірынт паскараецца" (Adam Foulds, The Quickening Maze)Сара Хол "Як намаляваць мерцвяка" (Sarah Hall, How to paint a dead man)Саманта Харві "Глуш" (Samantha Harvey, The Wilderness)Джэймс Лэвер "Я, Чыта" (James Lever, Me Cheeta)Хілары Мэнтэл "Вулф-хол" (Hilary Mantel, Wolf Hall)Сайман Маўэр "Шкляны пакой" (Simon Mawer, The Glass Room)Эд О'Лахлін "Не няшчыры і не нядобры" (Ed O'Loughlin, Not Untrue and Not Unkind)Джэймс Скадамор "Геліяполіс" (James Scudamore, Heliopolis)Колэм Тайбін "Бруклін" (Colm Toibin, Brooklyn)Ўільям Трэвар "Каханне і лета" (William Trevor Love and Summer)Сара Ўотэрс "Маленькі незнаёмы" (Sarah Waters, The Little Stranger)Сярод намінантаў – тры дэбюты, два аўтары, чые раманы раней намінаваліся на атрыманне прэміі, і двое лаўрэатаў мінулых гадоў.Паўднёваафрыканец Джозэф Кутзэе – адзін з фаварытаў на атрыманне галоўнай літаратурнай…

Чытаць цалкам
Апошні раман Уладзіміра Набокава выйдзе ў Расіі

Апошні раман Уладзіміра Набокава выйдзе ў Расіі

Прадстаўнік "Азбукі" зазначае, што назва ўзгодненая з перакладчыкам Генадзем Барабтарла, рэдактарам Андрэем Бабікавым і сынам пісьменніка Дзмітрыем Набокавым, уладальнікам міжнароднага Фонду спадчыннай маёмасці Уладзіміра Набокава (The Estate of Vladimir Nabokov).Дакладную дату выхаду кнігі аб’явяць дадаткова. У раману Уладзіміра Набокава цяжкі лёс – незадоўга да сваёй смерці ў Швейцарыі ў 1977 годзе пісьменнік папрасіў сваю жонку Веру спаліць кнігу, але яна так на гэта і не наважылася. А пасля яе смерці ўвесь цяжар рашэння наконт таго, што рабіць са 138 карткамі, на якіх быў напісаны “Лаўра і яе арыгінал”, лёг на плечы яго адзінага сына Дзмітрыя. Карткі з чарнавікамі (на кожнай каля 150 словаў) больш за 30 гадоў захоўваліся ў швейцарскім банку. Сёлета ў красавіку сын пісьменніка абвясціў, што раман выйдзе ў друк.Паводле некаторых дадзеных, раман паўтарае тэмы самага знакамітага рамана Набокава – “Лаліта”. Як раней расказваў Дзмітрый Набокаў, галоўны герой кнігі – вонкава непрывабны навуковец…

Чытаць цалкам