№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Дыскусія "Прэмія Гедройца: ці ёсць стратэгія?"

7 ліпеня 2014

Дыскусія

8 чэрвеня ў 19.00 медыяпраект “pARTisan” запрашае на дыскусію “Прэмія Гедройца: ці ёсць стратэгія?”. Месца правядзення дыскусіі — кнігарня "логвінаЎ".

У пачатку чэрвеня адбылося трэцяе ўручэнне літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца, заснаванай для прасоўвання і падтрымкі беларускамоўнай літаратуры. Ці атрымалася за гады існавання прэміі павялічыць прысутнасць белліту на кніжным рынку?

З аднаго боку, з’яўленне прэміі відавочна паўплывала на колькасць новых кніг па-беларуску, актыўна пачалі пісацца рэцэнзіі, ладзіцца сустрэчы з аўтарамі. З іншага боку, сацыёлаг Лідзія Міхеева, праманіторыўшы прысутнасць кніг-пераможцаў у дзяржаўных крамах, канстатавала фактычную іх адсутнасць і ўвогуле няведанне прадаўцоў пра такую прэмію. Севярын Квяткоўскі на гэта прапанаваў не забывацца на кантэкст, у якім вымушаная існаваць беларуская, асабліва незалежная, літаратура: «Дзяржава жыве ў паралельным людзям свеце, таму шукаць кнігі Гедройца ў дзяржаўных кнігарнях і рабіць якія-кольвек высновы проста недарэчна».

Тым не менш, чаму ўсё ж найбуйнейшая літаратурная прэмія засталася па-за ўвагаю масавых медыяў і не атрымала рэзанансу? Ці можна назваць прычынаю такой «няўвагі» толькі ўмовы, у якіх існуе незалежная беларуская літаратура? Ці ўсё магчымае робіцца для таго, каб прасоўваць гэтыя кнігі да масавага чытача?

У дыскусіі возьмуць удзел:

Павел Анціпаў (сакратар прэміі Ежы Гедройца, празаік), Севярын Квяткоўскі (літаратар, публіцыст), Лідзія Міхеева (сацыёлаг, даследчыца сацыяльнай культуры), Алесь Плотка (паэт, менеджар культурніцкіх праектаў), Саша Раманава (журналістка, рэдактарка партала kyky.org). Мадэратар — Таня Арцімовіч.

Запрашаюцца ўсе зацікаўленыя.

Уваход вольны.

Адрас кнігарні "логвінаЎ": пр. Незалежнасці 37а.

паводле n-europe.eu

Чытайце таксама

385