№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Невядомыя раней тэксты Язэпа Драздовіча выклалі ў інтэрнэце

17 снежня 2014

Невядомыя раней тэксты Язэпа Драздовіча выклалі ў інтэрнэце

Язэп Драздовіч вядомы перадусім як мастак. Значна менш засвоеная ягоная літаратурная спадчына. Многія яго тэксты дагэтуль не публікаваліся і вядомыя хіба спецыялістам. Гэта датычыць, напрыклад, некаторых рукапісаў Драздовіча, якія захоўваюцца ў Вільні, у бібліятэцы Акадэміі навук Літвы (у зборах Віленскага беларускага музея імя Івана Луцкевіча).

Сярод іх вылучаюцца сшыткі і нават адмыслова аформленыя Драздовічам самаробныя кніжкі (сёння такія рэчы зазвычай называюць арт-кнігамі) з апісаннямі яго “начных візіяў” — “самнамбулістычных” (як ён сам іх акрэсліваў) падарожжаў у космас. Гэта абсалютна надзвычайныя, ні да чога не падобныя тэксты — дэталёвая дакументацыя ўсяго ўбачанага на Марсе, Сатурне, Месяцы, з асобнымі замалёўкамі, калажамі, а таксама мапамі, на якіх пазначаныя іншапланетныя краіны, гарады.

Беспрэцэдэнтнасці гэтым матэрыялам дадае тое, што Драздовіч лічыў свае “візіі” цалкам рэальнымі, мяркуючы, што мае дар яснабачання. Ён выключна скрупулёзна фіксаваў у сваіх нататках геаграфічныя адметнасці планет, якія “наведваў”, асаблівасці іх флоры, фаўны. Шмат увагі надаваў і тамтэйшым насельнікам — больш ці менш чалавекападобным істотам, іх выгляду, адзенню, заняткам і побыту, узведзеным імі асобным будынкам і цэлым гарадам (у гэтых рукапісах процьма падрабязных апісанняў архітэктуры, інтэр’ераў іншапланетнага жытла) і інш.

Сёння з’явілася магчымасць пазнаёміць з гэтымі ўнікальнымі матэрыяламі беларускага чытача ў межах праекта “Марсіянскія хронікі Язэпа Драздовіча”. Фундатар праекта — Павел Бераговіч, вядомы бізнэсовец і мецэнат, які актыўна падтрымлівае разнастайныя культурныя ініцыятывы ў Беларусі.

У перспектыве плануецца правядзенне выставы жывапісных і графічных працаў Драздовіча, у якіх адлюстраванае многае з таго, пра што ён паведамляе ў рукапісных “справаздачах” са сваіх “касмічных вандровак”.

Першыя падрыхтаваныя ў межах праекта матэрыялы — урыўкі з рукапісаў “Жыццё на Марсе”, “Жыццё на планеце Сатурне” і “У чорным лабірынце (у цяснінах цырка Платона)” — размешчаныя на сайце drazdovich.by. Гэта спецыяльны інтэрнэт-рэсурс, прысвечаны жыццю і творчасці Язэпа Драздовіча. Неўзабаве на сайце з’явяцца і новыя ўрыўкі з рукапісаў Драздовіча. Рыхтуюцца таксама публікацыі ў іншых выданнях.

паводле tbm-mova.by

Чытайце таксама

19 лютага 2019

Выйшла дэтэктыўная кніга Роберта ван Гуліка пра Старажытны Кітай

У выдавецтве “Кнігазбор” выйшаў зборнік дэтэктыўных апавяданняў Роберта ван Гуліка “Следства вядзе суддзя Дзі”. Перакладчыца — Ганна Янкута. Кніга падрыхтаваная сумесна Саюзам беларускіх пісьменнікаў і…

іншыя навіны
278