№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Паэтычны народны слэм прымае заяўкі на ўдзел

17 снежня 2014

Паэтычны народны слэм прымае заяўкі на ўдзел

 Народны — значыць для ўсіх: і для прызнаных паэтаў, і для тых, хто ніколі не прэзентаваў свае вершы, але хоча гэта зрабіць.


13-15 лютага 2015 г. у Мінску пройдзе штогадовы Міжнародны фестываль імя Міхася Стральцова “Вершы на асфальце”, у межах якога адбудзецца слэм — паэтычнае спаборніцтва, дзе аўтары чытаюць свае вершы і атрымліваюць адзнакі ад глядацкай залы за змест і артыстызм. Паэтычны народны слэм прымае заяўкі на ўдзел.


Заяўкі прымаюцца ад 16 снежня 2014 да 2 лютага 2015 г. Фінальны спіс удзельнікаў будзе сфармаваны на конкурснай аснове.

Як падаць заяўку:

Загрузіце на youtube відэа, дзе вы чытаеце адзін уласны верш, і дашліце спасылку на ролік праз форму падачы заяўкі. Якасць відэа не мае прынцыповага значэння, яно можа быць знятае і на смартфон.


Па ўсіх пытаннях звяртайцеся праз тэл. (017) 200-80-91 і электронную пошту sbp@lit-bel.org.

паводле lit-bel.org

Чытайце таксама

Вера Бурлак стала сёлетняй лаўрэаткай прэміі Шэрмана

Прэмія імя Карласа Шэрмана была ўручана Веры Бурлак за паспяховы сінтэз перакладчыцкіх тэхнік пры пераўвасабленні мастацкага ўніверсуму Льюіса Кэрала ў перакладзе кнігі «Скрозь Люстэрка і што ўбачыла там…

Сэкс, джаз і алкаголь: выйшаў даведнік па Вільні шалёных 70-х

Пасля цяжкай працяглай працы выйшаў з друку першы беларускі пераклад славутага рамана "Віленскі покер" Рычарда Гавяліса. Антысавецкі дэтэктыў, эратычны трылер і разам з тым даведнік па аўтэнтычнай Вільні,…

Абвешчаны кароткі спіс Прэміі Шэрмана

Сёння, у Сусветны lзень перакладчыка, стаў вядомы кароткі спіс прэміі імя Карласа Шэрмана.

Амерыканскія дажынкі ў кнігарні Логвінаў

Рэдактарка кніжнай серыі "Амерыканка" Марыя Мартысевіч і перакладчык Ігар Кулікоў запрашаюць 6 верасня ў кнігарню "Логвінаў" на прэзентацыю рамана Чарльза Букоўскі “Чытво” па-беларуску.

іншыя навіны
218