№19: Нарвежскі вецер

№19: Нарвежскі вецер [18+]

Нумар, які мы прадстаўляем, досыць незвычайны. Па-першае, большасць перакладных тэкстаў у ім — празаічныя творы (ці хутчэй урыўкі з твораў) сучасных аўтараў, па-другое, яны былі спецыяльна абраныя для гэтага нумару нарвежскім выдаўцом і рэдактарам Крысціянам К’ельструпам і перакладзеныя Лідыяй Ёхансэн.

Чытаць далей

"Перакладчыцкая майстэрня" аб'яўляе набор

8 студзеня 2017

Беларускі Калегіюм і Саюз беларускіх пісьменнікаў абвяшчаюць набор на новы курс мастацкага перакладу.

13.01.2017 пачынае працу Перакладчыцкая майстэрня Андрэя Хадановіча.


“Перакладчыцкая майстэрня” прапануе заняткі, скіраваныя на

● разуменне спецыфікі мастацкага перакладу, яго адрознення ад іншых відаў перакладчыцкай дзейнасці;
● знаёмства з асноўнымі тэндэнцымі і рознымі мастацкімі падыходамі ў сусветным і беларускім перакладзе;
● фармаванне практычных навыкаў перакладання як разумення чужога тэксту і яго адэкватнага перастварэння ў сваёй мове і культуры.

На занятках разглядаюцца пераклады розных літаратурных жанраў: верш, апавяданне (кароткі фрагмент большай прозы), эсэ. Найчасцей разбіраюцца беларускамоўныя пераклады з ангельскай, французскай, розных славянскіх моваў. Часам аналізуюцца і пераклады з іншых моваў, пад кіраўніцтвам спецыяльна запрошаных экспертаў па гэтых мовах і культурах. Удалыя з мастацкага гледзішча пераклады потым публікуюцца ў беларускай перыёдыцы, на сайце замежнай літаратуры “ПрайдзіСвет”, у альманаху Беларускага Калегіюму “Паміж”, а таксама як асобныя кнігі.

Працягласць навучання – 20 заняткаў з перыядычнасцю раз на тыдзень.

Андрэй Хадановіч – літаратар, перакладчык мастацкай літаратуры, старшыня Беларускага ПЭН-цэнтру. Аўтар васьмі зборнікаў паэзіі й шматлікіх кніг перакладаў. Перакладае з англійскай, французскай, польскай, рускай, украінскай моваў. Выкладае замежную (французскую) літаратуру ў БДУ.

Заяўкі на навучанне ў “Перакладчыцкая майстрэрні” можна падаваць на адрас info@belcollegium.org
Просьба дадаць да заяўкі кароткі матывацыйны ліст і, пажадана, але не абавязкова – некалькі перакладаў (два- тры вершы або дзве-тры старонкі прозы разам з арыгіналам).
паводле belcollegium.org

Чытайце таксама

9 жніўня 2017

У 2017 годзе Скарына выдаваў бы Біблію праз краўдфандынг: 5 фактаў да 500-годдзя ад кніжнай серыі "Амерыканка"

24 ліпеня 2017

Абвешчаны доўгі спіс Прэміі Карласа Шэрмана

Журы прэміі імя Карласа Шэрмана вызначыла доўгі спіс намінантаў: 22 кнігі, перакладзеныя з 9 моваў 26 перакладчыкамі, выдадзеныя ў 9 выдавецтвах.

5 кастрычніка 2017

Нобелеўскую прэмію па літаратуры атрымаў Кадзуа Ісігура

Сёлета лаўрэатам Нобелеўскай прэміі ў галіне літаратуры стаў Кадзуа Ісігура.

24 ліпеня 2017

Новыя пераклады сучаснай беларускай літаратуры выйшлі ў Польшчы

Адразу тры кнігі беларускіх аўтараў выйшлі цягам ліпеня ў люблінскім выдавецтве “Warsztaty kultury“.

іншыя навіны
889