№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Пятніцы з Гедройцам працягваюцца

7 красавіка 2014

Кожную пятніцу ў кнігарні “логвінаЎ” будуць праходзіць сустрэчы з аўтарамі лонг-ліста прэміі імя Ежы Гедройца. Серыю вечарын кнігарня ладзіць сумесна з Беларускім ПЭН-цэнтрам.


Мэта сустрэч — пазнаёміць чытачоў з выбарам журы, а таксама прапанаваць гасцям шэраг цікавых размоваў на літаратурныя і калялітаратурныя тэмы. Першая сустрэча прайшла 4 красавіка, і яе героямі зрабіліся Людміла Рублеўская і Ігар Бабкоў.

 

Наступная сустрэча адбудзецца 11 красавіка з удзелам Наталкі Харытанюк і Адама Глобуса.

 

Плануецца, што такім чынам будуць прадстаўленыя кнігі ўсіх фіналістаў прэміі. Сёлета ў доўгі спіс увайшлі наступныя аўтары і творы:

 

1. Уладзіслаў Ахроменка. Музы і свінні. — Мінск: “Каўчэг”, 2013.

2. Ігар Бабкоў. Хвілінка: Тры гісторыі. — Мінск: “Логвінаў”, 2013.

3. Алена Брава. Дараванне. Прощение. Vergebung. — Мінск: “Звязда”, 2013.

4. Сяргей Вераціла. Разбітае сэрца Вітаўта. — Мінск: “Мастацкая літаратура”, 2013.

5. Адам Глобус. Казкі для дарослых. — Мінск: “Логвінаў”, 2013.

6. Сяргей Дубавец. Errata. — Мінск: “Логвінаў”, 2013.

7. Артур Клінаў. Шклатара. — Мінск: “Логвінаў”, 2013.

8. Аляксандр Лукашук. Зкімбы-зымбы. — Мінск: “Кнігазбор”, 2013.

9. Вінцэсь Мудроў. Багун. — Полацк: “Полацкае ляда”, 2013.

10. Кацярына Оаро. Сарочае радыё. — Мінск: “Кнігазбор”, 2013.

11. Людміла Рублеўская. Ночы на Плябанскіх млынах. — Мінск: “Мастацкая літаратура”, 2013.

12. Наталка Харытанюк. Смерць лесбіянкі. — Мінск: “Логвінаў”, 2013.

 

Літаратурная прэмія імя Ежы Гедройца будзе ўручацца сёлета трэці раз. Папярэднімі лаўрэатамі зрабіліся Павел Касцюкевіч (за кнігу “Зборная РБ па негалоўных відах спорту”) і Уладзімір Някляеў (за раман “Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без”). Галоўны прыз прэміі — чэк на суму 10 000 еўра ад “Ідэя Банк”.

Чытайце таксама

429