№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Прэзентацыя казак Гаўфа па-беларуску

15 верасня 2015

Казкі Вільгельма Гаўфа пра Маленькага Мука і адсечаную руку — для дзяцей ці для дарослых? У кожнага чытача і перакладчыка на гэта свой адказ. Часопіс “ПрайдзіСвет” і кнігарня “Логвінаў” запрашаюць на прэзентацыю кнігі Гаўфа па-беларуску, на якой перакладчыкі паспрабуюць напужаць чытачоў змрочным нямецкім рамантызмам.

Прэзентацыя адбудзецца 17 верасня (чацвер) у 19:00. Удзел у ёй возьмуць перакладчыкі Вільгельма Гаўфа Альгерд Бахарэвіч, Наталля Давыдоўская і Ігар Крэбс, а таксама ўкладальніца Ганна Янкута і мастачка Кацярына Дубовік, якая пакажа арыгіналы ілюстрацый да кнігі. Вядоўца — Альгерд Бахарэвіч.



Адрас кнігарні “Логвінаў”: Незалежнасці 37а. Уваход – вольны.


Трохі пра кнігу
.
У кнігу ўвайшлі творы «Караван», «Каліф-бусел», «Выратаванне Фацімы», «Несапраўдны прынц», «Александрыйскі шэйх і яго нявольнікі», «Гісторыя Альмансора» (усе пераклаў Ігар Крэбс), «Карабель прывідаў», «Халоднае сэрца» (абедзве — Альгерд Бахарэвіч), «Адсечаная рука» (Наталля Давыдоўская), «Маленькі Мук» (Аляксей Жбанаў), «Карлік Нос», «Малады англічанін» (Уладзімір Папковіч). Укладальніца — Ганна Янкута. Суправаджаюць том нямецкага казачніка ілюстрацыі мастачкі Кацярыны Дубовік.

паводле prajdzisvet.org

Чытайце таксама

770