№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Прэзентацыя новай кнігі Андрэя Хадановіча

16 снежня 2015

23 снежня ў мінскай галерэі "Ў" (пр-т Незалежнасці, 37а) пройдзе вечарына "Восемдзесят хвілін вакол свету: каляднае падарожжа", у межах якой адбудзецца прэзентацыя новай кнігі вершаў Андрэя Хадановіча "Цягнік Чыкага-Токіа".

Аўтар прачытае новыя вершы і заспявае "замежныя" песні, пераклады якіх таксама ўвайшлі ў кнігу.

Пачатак а 20-й.



Перад вечарынай, у 19.30, адбудзецца аўтограф-сесія ў кнігарні "логвінаЎ".

"Цягнік Чыкага-Токіа" — амаль кругасветнае падарожжа ў таварыстве мёртвых паэтаў, жывых празаікаў і перакладзеных бардаў, каліфарнійскіх геяў ды ісландскіх гейзераў, шэрых аёўскіх вавёрак і чырвоных латышскіх стралкоў. Аўтар раскажа пра святы працоўных амерыканцаў і будні айчынных дармаедаў, пакажа, як галандскія чыпсы ператвараюцца ў дзюймовачку, барселонскія галубы — у папугаяў, а беларускія літары —у грузінскія. Падарожжа пачынаецца ў Парыжы, дзе няма 38-га тралейбуса, і заканчваецца ў Мінску, дзе ён ёсць. Напрыканцы, як заўжды, хэпі-энд і Каляды.

Малюнкі Райнхарда Кляйста.

Чытайце таксама

804