№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Таня Скарынкіна прэзентуе свой дэбютны зборнік 21 сакавіка

17 сакавіка 2014

Таня Скарынкіна прэзентуе свой дэбютны зборнік 21 сакавіка
У Сусветны дзень паэзіі, 21 сакавіка, Таня Скарынкіна прэзентуе свой паэтычны зборнік “Книга для чтения вне помещений и в помещениях” у кнігарні “логвінаЎ”.

Дэбютны зборнік паэткі выйшаў у серыі “Пункт адліку” Кнігарні Саюза беларускіх пісьменнікаў.

У прэзентацыі акрамя самой аўтаркі возьмуць удзел мінскі паэт Дзмітрый Строцаў, перакладчыца Юля Цімафеева.


Аднак у складзе выступоўцаў магчымыя сюрпрызы.

Прэзентацыя кнігі і аўтограф-сесія аўтаркі пачнуцца ў 19.00.

Адрас кнігарні “логвінаЎ”: Мінск, пр-т Незалежнасці, 37А.
паводле lit-bel.org

Чытайце таксама

425